Слонімская сынагога
| Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Слонімская сынагога | |
Слонімская сынагога | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Слонім |
| Каардынаты | 53°05′36,57″ пн. ш. 25°19′03,33″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | юдаізм |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
| Дата заснаваньня | 1642 |
| Статус | Ахоўная зона |
| Стан | занядбаная |
Слонімская сынагога на мапе Беларусі Слонімская сынагога | |
Сло́німская сынаго́га — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Школьным Двары[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікую сынагогу ў Слоніме збудавалі ў 1642 року ў гістарычным цэнтры места ў сыстэме ягоных абарончых збудаваньняў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1881 року сынагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу па пажары на ахвяраваньні прыхаджанаў дзейнасьць сынагогі была ўзноўленая, хоць мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазволу[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Другой сусьветнай вайне бальшавікі прыстасавалі будынак пад склады.
У 2001 року сынагогу вярнулі Юдэйскаму рэлігійнаму аб’яднаньню ў Беларусі. Знаходзіцца на рэстаўрацыі, якая практычна спынілася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Магутны будынак, абнесены пэрымэтрам шэрагам нізкіх пазьнейшых пабудоваў, выступае галоўным аб’ектам старадаўняга пляцу, да якога зьбягаліся вуліцы. Манумэнтальная роўніца галоўнага фасаду з буйнамаштабнай плястыкай арыентуецца на гістарычны Школьны Двор, заходні фасад — на Школьную вуліцу. З вузкага праезду ад гістарычнага Рынку барокавы франтон будынку ўспрымаецца ў моцным ракурсе. Радавая гістарычная навакольная забудова арганічна спалучаецца з сынагогай.
Помнік архітэктуры барока. Гэта квадратны ў пляне цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам, з цэнтрычнай дзевяціпольнай плянавальнай схемай, характэрнай дла сынагогаў XVII—XVIII стагодзьдзяў: канструкцыя перакрыцьця вырашаная дзевяцьцю скляпеністымі пралётамі. Цэнтрычнасьць збудаваньня падкрэсьліваюць і двух’ярусныя фасады. Мэты бясьпекі абумовілі абарончы характар архітэктуры збудаваньня: тоўстыя муры, адсутнасьць архітэктурнага дэкору і раскраповак, высока ўзьнятыя аркавыя ваконныя праёмы. Асабліва манумэнтальны ніжні ярус з шэрагам нізкіх лучковых вокнаў-байніц і таўшчынёй сьценаў 1,7 м. Плястычны акцэнт у прыёмах барока створаны на галоўным усходнім фасадзе будынку — высокі фігурны шчыт на філёнгавым парапэце. Шчыт раскрапаваны здвоенымі пілястрамі, нішамі ў тонка прафіляваным абрамленьні. У цэнтры разьмешчана круглае вакно-разэтка.
Інтэр’ер
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Своеасаблівасьць разьвязку інтэр’еру сынагогі абумовіў характар культавага рытуалу. У цэнтры шырокай залі ўсталяваная біма. Навісь над бімай, паднятая на чатырох магутных слупах і аркадзе, мае выгляд паруснага скляпеньня зь ліхтаром. Купал бімы дэкаруецца стукавым паліхромным арнамэнтам з лісьця аканту і пальмэтаў(ru). Біма кампазыцыйна аб’ядноўвае прастору інтэр’еру і адначасна зьяўляецца цэнтральнай апорай крыжовых скляпеньняў, якія перакрываюць малітоўную залю вышынёй 11,8 м. Пяты скляпеньняў абапіраюцца на пілястры, філёнгі якіх расьпісаныя фрэскамі першай паловы XIX ст. з рамантычнымі пэйзажамі з руінамі, вазонамі з кветкамі. Традыцыйная перагародка паміж мужчынскай і жаночай паловамі сынагогі замененая мэталёвай галерэяй на чатырох тонкіх калёнах у заходняй частцы храма.
Сьвяты каўчэг
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арыгінальнасьць і своеасаблівасьць насычаных дэкаратыўна-арнамэнтальных матываў інтэр’еру сынагогі зьвязаныя з культавай сымболікай: матывы з жывёльнага і расьліннага сьвету, культавыя атрыбуты (карона, скрыжалі). У дэкаратыўным разьвязку інтэр’еру выкарыстоўваецца тэхніка грызайлю. Кампазыцыйна-дэкаратыўным цэнтрам усходняй сьцяны зьяўляецца арон-кадэш(ru) («сьвяты каўчэг» — ніша для захоўваньня скрутку Торы). Над ім разьмяшчаецца накладны фігурны картуш — ляпная кампазыцыя ў выглядзе дзьвюх скрыжаляў, якія падтрымліваюцца з абодвух бакоў ільвамі і ўвянчаныя каронай. Усе элемэнты дэкаратыўнай ляпніны пакрытыя пазалотай і паліхромнай афарбоўкай. З бакоў алтарнага картушу — насьценныя фрэскі з карынцкімі калёнамі і антаблемэнтам, на якім разьмяшчаюцца выявы львоў, ваз, букетаў, драпіровак. Паміж ілюзорнымі калёнамі — фрэскавыя выявы абрадавых (трубныя рогі, валторна, «арфа Давіда») і сьвецкіх (гітара, віялянчэль, клярнэт ды іншае) музычных інструмэнтаў, драпіровак, букетаў кветак. Вось алтарнай сьцяны завяршаецца ляпным балдахінам у выглядзе кароны з зоркай і спушчанымі драпіроўкамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1910-я рр.
- 1916 р.
- 1920 р.
- 1920-я рр.
- 1920-я рр.
- Ч. Ясьман, 1925 р.
- Я. Булгак, 1930 р.
- 1930-я рр.
- 1930 р.
- 1930 р.
- 1930 р.
- 1930 р.
- 1932 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
- да 1939 р.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Вуліца да сынагогі
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Бакавы фасад
- Інтэр’ер
- Вакно-разэтка і алтарны картуш
- Ляпны дэкор арон-кадэша
- Росьпіс купалу бімы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Слонімскія падмуркі: гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2012.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
- Караткевіч В., Кулагін А. Помнікі Слоніма. — Менск: Навука і тэхніка, 1983.
- Слонімскія падмуркі: гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2012. — 296 с ISBN 978-985-7007-87-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000502 |
| |||||||||||||||||