Натальля Трафімава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Натальля Трафімава
«Гарызонт» — №14
лёгкі форвард
Рост: 185 см
Вага: 77 кг
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 16 чэрвеня 1979 (40 гадоў)
Школа: СДЮШАР-10
Клюбная кар’ера
  • 1995–97 РВАР-Гарызонт
  • 1997–99 Гарызонт
  • 1999–03 Лончнасьць Ольштын
  • 2003–04 Стары Бровар АЗС Познань
  • 2004–08 Вісла Кракаў
  • 2008–09 Утэкс РОВ Рыбнік
  • 2009–11 CCC Палкавіцэ
  • 2011–12 ЛКС Сымэнс АГД Лодзь
  • 2012–15 Энэргія Іванава
  • 2015–2017 Гарызонт Менск
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Мэдалі
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Італія-2007

Натальля Трафімава (нар. 16 чэрвеня 1979 году, Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі лёгкага форварду. З пачатку 2017 году — трэнэр Нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2018 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баскетболам пачала займацца ў 1993 годзе ў менскай СДЮШАР-10. Выступала за команды: РВАР (Менск, 1995-97), «Гарызонт» (Менск, 1997-99), «Лончнасьць» (Ольштын, Польшча, 1999—2003), «Стары Бровар АЗС» (Познань, Польшча, 2003-04), «Вісла» (Кракаў, Польшча, 2004—2008)[1], «Утэкс РОВ» (Рыбнік, Польшча, 2008-09), CCC (Палкавіцэ, Польшча 2009-11), «ЛКС Сымэнс АГД» (Лодзь, Польшча, 2011-12).

З 2015 году галоўны трэнэр клюбу «Гарызонт» (Менск). Працягвае выступаць за клюб[2].

Чэмпіёнка Беларусі (1997-99) і Польшчы (2006-07), срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (1996) і Польшчы (2004-05).

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была капітанам нацыянальнай зборнай. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыё-дэ-Жанэйра.

З пачатку 2017 году прызначана галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай. Пад кіраўніцтвам Натальлі Трафімавай зборная гуляла ня вельмі ўдала, прайграла шмат і афіцыйных, і таварыскіх матчаў. У жніўні 2017 году зьявілася інфармацыя, што Трафімава рыхтуецца стаць маці і можа пакінуць пасаду трэнэра[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы ў 2007
  • 3 залатых мэдалі чэмпіянату Польшчы (2006, 2007, 2008)
  • 3 срэбраныя мэдалі чэмпіянату Польшчы (2004, 2005, 2011)
  • 4 месца на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне, 2008
  • 4 месца на чэмпіянаце сьвету ў 2010 годзе
  • 4 месца на чэмпіянаце Эўропы ў 2009 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]