Перайсьці да зьместу

Настасься Верамеенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Настасься Верамеенка
Пазыцыя: цэнтравы
Рост: 192 см
Вага: 75 кг
Грамадзянства:
Нарадзілася: 10 ліпеня 1987(1987-07-10) (37 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Гарызонт Менск
Клюбы
Гады Клюб
2001—2005 РДВАР[d]
2005—2012 Надзежда Арэнбург[d]
2012—2014 Фэнэрбахчэ[d]
2015 Гарызонт Менск
2015—2019 Фэнэрбахчэ[d]
2019 Гарызонт Менск
2020 Надзежда Арэнбург[d]
2020—4 Гарызонт Менск

Наста́сься Вераме́енка (нар. 10 ліпеня 1987 году, Кохтла-Ярвэ, Эстонія) — беларуская баскетбалістка клюбу «Гарызонт». Гуляе на пазыцыі цэнтравой. Таксама гульчыха зборнай Беларусі. 13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[1][2][3], 2017[4], 2018[5], 2020, 2021, 2022[6]).

Усё дзяцінства правяла ў Гомлі[7]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімер Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР №9 у веку дзевяці гадоў з ініцыятывы бацькоў[8]. Першым трэнэрам была Тамара Гарновіч[9]. Навучалася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску пад кіраўніцтвам Віктара Бялевіча[10].

У 2012 годзе ў складзе «Фэнэрбахчэ» заваявала Супэркубак Турэччыны[11]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[12], але хутка вярнулася да трэнаваньняў. У 2020 годзе вярнулася ў «Гарызонт».

У 2007 годзе разам з зборнай заваявала бронзавы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы па баскетболе 2007 году. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2008 і 2016 гадоў. У красавіку 2014 году зьявілася інфармацыя, што яна прапусьціць чэмпіянат сьвету, які ладзіўся ў кастрычніку ў Стамбуле, празь цяжарнасьць[13]. Настасься вырашыла прыпыніць выступы.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе быў выпушчаны насьценны каляндар на 2008 год, у якім былі фатаграфіі Настасьсі Вераменнкі ды некаторых іншых спартовак[14].

  1. ^ [https://web.archive.org/web/20140621030344/https://web.archive.org/web/20140621030344/http://sport.tut.by/news/basketball/395690.html Архівавана 21 чэрвеня 2014. Архівавана 21 чэрвеня 2014. Шасціразовая лепшая баскетбалістка Беларусі прапусціць чэмпіянат свету (рас.)] Архівавана 21 чэрвеня 2014.
  2. ^ Арцём Парахоўскі і Анастасія Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 года (рас.)
  3. ^ Баскетбол. Анастасія Верамеенка ў восьмы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі (рас.)
  4. ^ Баскетбол. Александр Кудрявцев и Анастасия Веремеенко — лучшие белорусские игроки 2017 года, Александр Крутиков — лучший тренер Праверана 27 снежня 2017 г. Архіўная копія ад 15 мая 2021 г.
  5. ^ Анастасия Веремеенко десятый раз признана сильнейшей баскетболисткой Беларуси(недаступная спасылка)
  6. ^ Максим Салаш и Анастасия Веремеенко признаны лучшими баскетболистами Беларуси 2022 года (рас.). Bet News (2022-12-26). Праверана 2025-03-16 г.
  7. ^ Спартсменка і проста прыгажуня (рас.)
  8. ^ Анастасія Верамеенка: «Баскетбол у маім жыцці на першым месцы» (рас.)
  9. ^ Каманда — мара! (рас.)
  10. ^ СПИСКИ спортсменов, тренеров и специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)
  11. ^ Настасся Верамеенка заваявала Суперкубак Турцыі па баскетболе Наша Ніва, 18.10.2012
  12. ^ У Верамеенка і Палешчука нарадзілася дачка (рас.)
  13. ^ Анастасія Верамеенка прапусціць чэмпіянат свету па баскетболе(недаступная спасылка), сайт БТ, 18.04.2014
  14. ^ В Новый год с новыми надеждами! [Изоматериал] : [Женская сборная Беларуси по баскетболу] : 2008 : [календарь настенный перекидной] / FIBA, BBF. — [Минск : Юнипак, 2007]. — 1 обложка (6 л.) : цв. офсет ; 40х20 см.