Тацяна Ліхтаровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Ліхтаровіч
«Aluinvent Dvtk Miskolc»
Лёгкі форвард
Рост: 180 см
Вага: 89 кг
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 29 сакавіка 1988 (36 гадоў)
Школа: філіял СДЮШОР №7 БК «Прынёманьне» (Гародня)
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні

Таця́на Ліхтаро́віч (29 сакавіка 1988 (36 гадоў), Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазыцыі лёгкага форварду за баскетбольны клюб «Aluinvent Dvtk» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучылася ў філіяле СДЮШОР № 7 баскетбольнага клюбу «Прынёманьне» (Гародня) у 1998—2002 гг. Першы трэнэр — А. Л. Варварчук-Пушкін[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступала за Беларускую зборную на Чэмпіянаце сьвету 2007 у Чэхіі, дзе нашая каманда заняла 4 месца. На Чэмпіянатах Эўропы 2011, 2013, 2015 гадоў.

Гуляла ў складзе беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 у Пэкіне і Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацьцяна Ліхтаровіч, Упраўленьне спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму