Юлія Рыцікава
Юлія Рыцікава | ||
Пазыцыя: | лёгкі форвард | |
Рост: | 179 см | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзілася: | 8 верасьня 1986 (38 гадоў) | |
Клюбы | ||
---|---|---|
Гады | Клюб | |
2000—2005 | РДВАР[d] | |
2005—2007 | Надзежда Арэнбург[d] | |
2008—2009 | Бярэзіна Барысаў[d] | |
2009—2010 | Гожаў[d] | |
2010—2011 | Гарызонт Менск | |
2011—2012 | Дынама Курск[d] | |
2014—2017 | Гарызонт Менск | |
2017—2019 | Гожаў[d] | |
2019—2022 | Гарызонт Менск | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Юлія Сяргееўна Ры́цікава (у дзявоцтве Дурэ́йка; 8 верасьня 1986, Смаргонь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Гуляе на пазыцыі лёгкага форвард. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сэзон 2007—2008 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы.
Чэмпіёнка рэгулярнага сэзону Poland-PLKK-2010. Бронзавая прызэрка жаночай Балтыйскай лігі 2011 году.
Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубку Беларусі 2015 году, пераможца Кубку Эўропы 2011/2012.
Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыю-дэ-Жанэйру.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 ліпеня 2011 году ўзяла шлюб з Аляксеем Рыцікавым. 15 ліпеня 2013 году ў Менску нарадзіла сына.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Fiba.com(недаступная спасылка)
- Профіль на Fibaeurope.com
- Профіль на Eurobasket.com
- Пачаткоўцы сэзону 2011/2012
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |