Марыя Філончык
Марыя Філончык | ||
«Алімпія Горадня» — №8 | ||
Цяжкі форвард | ||
Рост: | 189 см | |
Вага: | 74 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Дата нараджэньня: | 10 студзеня 1992 (31 год) | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Мэдалі | ||
Золата | Чэмпіянат РБ 2012 | |
Золата | Чэмпіянат Балтыйскай лігі 2012 |
Марыя Філончык (10 студзеня 1992 (31 год), Бабруйск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Іграе на пазыцыі цяжкога форварду. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Капітан баскетбольнай каманды «Алімпія» (Горадня).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пяць год займалася баскетболам у Бабруйску. Пасьля была запрошаная на прагляд ў Гародню, дзе працягнула навучаньне.
Навучалася ў Гарадзенскім дзяржаўным ўнівэрсітэце імя Янкі Купалы[2].
Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выступала за нацыянальную зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.