Перайсьці да зьместу

Тацяна Троіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Троіна
«Баскет Гдыня» — №13
Пазыцыя: Лёгкі форвард
Рост: 187 см
Вага: 76 кг
Грамадзянства: Беларусь
Нарадзілася: 30 чэрвеня 1981 (43 гады)
Школа: Гарызонт (Менск)
Коледж: Індэпэндэнс Камюніці Каледж (Канзас)
Клюбная кар’ера
  • 1996–98 РВАР-Гарызонт
  • 1998–00 Індэпендэнс Камюніці Каледж
  • 2000–02 Паўднёвая Караліна
  • 2002–03 Маркопал
  • 2003–05 Лотас Гдыня
  • 2005–06 Раанана
  • 2006–07 Хапаэль Хайфа
  • 2007000 Лотас Гдыня
  • 2007–08 Рамат Хашарон
  • 2008–09 ТТТ Рыга
  • 2009–10 Надзея Арэнбург
  • 2009–10 Тыргавіштэ
  • 2010–12 Гарызонт Мінск
  • 2012–13 Нант-Рэзэ
  • 2013–15 Гарызонт Мінск
  • 2015–00 Лотас Гдыня
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Мэдалі
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Італія-2007

Тацяна Троіна (нарадзілася 30 чэрвеня 1981 году, Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Іграе на пазыцыі атакуючага форварду.

Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў менскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандар Лазоўскі. Пасьля вучылася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. Разам са зборнай стала 4-й на чэмпіянаце Эўропы сярод кадэтак 1997 году. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасьля каледжу навучалася ва ўнівэрсытэце Паўднёвай Караліны па спэцыяльнасьці гатэльна-рэстаранны бізнэс[1].

З-за траўмы прапусьціла гульні нацыянальнай зборнай Эўра-2013 і чэмпіянат сьвету ў 2014-м годзе.

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славаччыны. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 13. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыё-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў сьвету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Эўропы 2007, 2009, 2011 і 2015.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]