Перайсьці да зьместу

Кацярына Сныціна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кацярына Сныціна
Пазыцыя: лёгкі форвард
Рост: 188 см
Вага: 76 кг
Грамадзянства:
Нарадзілася: 2 верасьня 1985(1985-09-02)[1] (39 гадоў)
Клюбы
Гады Клюб
1999—2002 Гарызонт Менск
2002—2003 Кале[d]
2003—2006 Дынама Масква[d]
2004—2005 Спартак Санкт-Пецярбург[d]
2006—2007 Дынама Новасібірск[d]
2007—2009 Арка Гдыня[d]
2009—2011 Надзежда Арэнбург[d]
2012 Гарызонт Менск
2012—2013 Волагда-Чэваката[d]
2013—2014 Адана Аскі[d]
2014 Лат Манпелье[d]
2015 Samsun Canik Belediyespor[d]
2015—2019 Хатайспор[d]
2019—2020 Бэшыкташ[d]
2020—2022 Nesibe Aydın GSK[d]
2022—2024 Лёндан Лаянз[d]
Мэдалі
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Італія-2007

Кацяры́на Сны́ціна (2 верасьня 1985, Вусьць-Каменагорск, Казаская ССР) — колішняя прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі лёгкага форварду, у тым ліку ў складзе нацыянальную зборнай Беларусі. Майстарка спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.

Ейныя бацькі (маці родам з Казахстану, бацька — зь Беларусі) пазнаёміліся на баскетбольнай пляцоўцы ў Кішінёве. З 7 год Каця пачала займацца ў спартовай сэкцыі ў свайго бацькі, пасьля — у менскай ДЮСШ «Гарызонт». Першы матч у чэмпіянаце Беларусі правяла, калі вучылася ў 9 клясе, а ў 15 год яна ўжо ў складзе прафэсійнага клюбу «Гарызонт», зь якім выйграе чэмпіянат, «срэбраныя» і «бронзавыя» мэдалі нацыянальнае першынства[2].

У веку 17 гадоў зьехала ў Францыю, у клюб падэлітнага дывізіёну «Кале», дзе дапамагла камандзе выйсьці ў найвышэйшы дывізіён. Пасьля заканчэньня сэзону атрымала запрашэньне ад расейскага «Дынама» і зьехала ў Расею.

Пасьля расейскага пэрыяду яна прыядналася да складу аднаго з грандаў польскага баскетболу «Лётасу» з Гдыні. Тут кар’ера баскетбалісткі пайшла ўгару, бо яна стала чэмпіёнкай і «срэбранай» прызэркай чэмпіянату Польшчы, уладальніцай Кубка Польшчы, а самае галоўнае атрымала дастаткова гульнёвага часу, давер трэнэра і вядучую роля ў камандзе[3]. У 2009 годзе зноў вярнулася ў Расею. Баскетбалістка стала важнай часткі арэнбурскай «Надзежды», стаўшы ўладальніцай бронзавых мэдалёў чэмпіянату Расеі і фіналістам Кубка Эўропы. Адзіным засмучэньнем сталася траўма ахіла, якую Сныціна атрымала напярэдадні 2010 году, пасьля чаго выбыла на тры месяцы[4]. Нягледзячы на ​​гэты перапынак у сярэдзіне сэзону, у рэшце Сныціна была другою ў камандзе паводле паказьніку набраных пунктаў у сярэднім за матч. Тым ня менш, празь цяжкасьці са здароўем, кантракт зь беларускай быў скасаваны. Сныціна вярнулася ў Менск, дзе 4 красавіка 2012 году зноў зьяўвілася на пляцоўцы ў складзе «Гарызонту». Дзякуючы Кацярыне менскі клюб стаў чэмпіёнам Беларусі, у адзіным фінальным матчы супраць «Алімпіі», які скончыўся зь лікам 72:65, яна набрала 23 пунктаў і зрабіла 6 падбораў. Хутка пасьля гэтага гульчыха вярнулася ў Расею.

У 2014 годзе падпісала кантракт да канца сэзону з францускім «Манпэлье», у складзе якога яна ўпершыню стала чэмпіёнкай Францыі. Адзінай непрыемнасьцю, было тое, што фінальны матч супраць «Буржу» баскетбалістка прапусьціла праз траўму. У траўні 2015 году падпісала кантракт з турэцкім клюбам «Хатай Бэледые»[5], дзе гуляла шмат гадоў. У 2022 годзе стала баскетбалісткай ангельскага клюбу «Лёндан Лаянз», які быў апошнім у ейнай клюбнай кар’еры.

Выступала за Беларускую зборную на чэмпіянаце Эўропы 2007 году ў Італіі, дзе нашая каманда заняла трэцяе месца.

Гуляла ў складзе беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне і Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру.

  1. ^ а б в г д Katsiaryna Snytsina // FIBA database
  2. ^ Роман Орловский. (2009-11-30) Екатерина Снытина: Невозможное – возможно Персоны, Профессиональный спорт. Журнал «Планета Баскетбол». Праверана 2013-07-01 г. Архіўная копія ад 2013-07-10 г.
  3. ^ Роман Орловский. «Екатерина Снытина: Невозможное — возможно». Планета Баскетбол.
  4. ^ Алексей Наумовец. «Екатерина Снытина: под прикрытием Дизеля». Спортивная панорама
  5. ^ Кацярына Сныціна будзе гуляць за турэцкі «Хатай Беледзіе», Народная Воля, 21.05.2015

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]