Алена Леўчанка
| Алена Леўчанка | ||
| Пазыцыя: | цэнтравы | |
| Рост: | 194 см | |
| Вага: | 86 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзілася: | 30 красавіка 1983[1] (43 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 2003—2006 | Ўэст Вірджынія Маўнтынірз[d] | |
| 2006 | Шарлот Стынг[d] | |
| 2006—2008 | ВІЧІ-Айстэс[d] | |
| 2007 | Вашынгтон Містыкс[d] | |
| 2008—2009 | УГМК Екацярынбург[d] | |
| 2009—2010 | Галатасарай[d] | |
| 2010 | Атланта Дрым | |
| 2010 | Гожаў[d] | |
| 2011 | Вісла[d] | |
| 2011—2012 | УГМК Екацярынбург[d] | |
| 2012—2013 | Liaoning Hengye[d] | |
| 2013—2014 | Гуд Энджэлз Кошыцы[d] | |
| 2014 | Канэктыкут Сан[d] | |
| 2014—2015 | Jiangsu Phoenix[d] | |
| 2015 | Якын Дагу[d] | |
| 2015—2016 | Guangdong Vermilion Birds[d] | |
| 2016 | Якын Дагу[d] | |
| 2018—2019 | Homenetmen Antelias[d] | |
| 2021 | Панатынаікос[d] | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
| ||
| Мэдалі | ||
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Бронза | Італія-2007 | |
Алена Сьцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983 году, Гомель, БССР) — беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі цэнтравой. Па завяршэньні спартовай кар’еры пераехала ў ЗША.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнэр — Віктар Арлоў. Пасьля вучылася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. На чэмпіянаце Эўропы сярод кадэтак 1999 году, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аўкша Гарыс і запрасіла на вучобу ў ЗША. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасьля каледжу скончыла ўнівэрсытэт Заходняй Вірджыніі па спэцыяльнасьці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў ЖНБА. Выступала за клюб «Шарлот Стынг». Пасьля 6 гадоў, праведзеных у Амэрыцы, вярнулася на Бацькаўшчыну. У 2010 годзе ў складзе «Атланты Дрым» згуляла ў фінале ЖНБА.
Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітаю, Турэччыны і іншых краінаў. У 2018 годзе прыядналася да лібанскага клюбу «Оменэтмэн»[2]. Пасьля амаль 2-гадовага перапынку ў спартовай кар’еры ў студзені 2021 году падпісала кантракт з грэцкім «Панатынаікосам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступала за зборную Беларусі з 2001 году. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пэкіне і Рыю-дэ-Жанэйру, чэмпіянатаў сьвету 2010 і 2014 гадоў, а таксама чэмпіянатаў Эўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015 гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чацьвёртае месца Сусьветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
- Найлепшая цэнтравая чэмпіянату Эўропы сярод кадэтак: 1999
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
- Увайшла ў дзясятку найлепшых гульцоў каледжаў ЗША па вэрсіі KODAK: 2002, 2003
- Чэмпіёнка Летувы: 2007
- Чэмпіёнка Расеі: 2009, 2012
- Чэмпіёнка Грэцыі: 2021
- Уладальнік Кубку Расеі: 2009, 2012
- Бронзавы прызэр Эўралігі: 2008, 2009, 2012
- Срэбраны прызэр Кубка Расеі: 2008
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі: 2008
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2007
- Фіналістка WNBA: 2010
- Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фіналу): 2011
- Удзельніца матча ўсіх зорак Эўралігі: 2011
- Найлепшая цэнтравая чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Yelena Leuchanka // FIBA database
- ↑ Баскетболистка Елена Левченко продолжит карьеру в клубе из Ливана. БелТА.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Алена Леўчанка у X- Афіцыйны сайт Алены Леўчанкі Архіўная копія ад 22 сакавіка 2018 г.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Баскетбалісткі клюбу «Вашынгтон Містыкс»
- Баскетбалісткі клюбу «Атланта Дрым»
- Баскетбалісткі клюбу «Канэктыкут Сан»
- Беларускія баскетбалісткі
- Беларускія баскетбалісты і баскетбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году