Сяргей Паршыўлюк
Сяргей Паршыўлюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1989 (30 гадоў) Масква, СССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Растоў | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2016 2016—2017 2017— |
Спартак Анжы Махачкала Растоў |
148 (3) 19 (0) 2 (0) |
Зборныя | ||
2014 | Расея | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сяргей Паршыўлюк (па-расейску: Сергей Паршивлюк; нарадзіўся 18 сакавіка 1989 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Растоў».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ва ўзросьце 7 гадоў прыйшоў у футбольную школу «Спартаку», куды патрапіў дзякуючы свайму сябру. 21 ліпеня 2007 году ў матчы чэмпіянату Расеі супраць «Зэніту»[1], замяніўшы на 51 хвіліне матчу Марціна Іранэка дэбютаваў за «чырвона-белых». Гэтая гульня скончылася зь лікам 3:1 на карысьць «Спартаку». Сэзон 2008 году пачаў з матчаў Кубка УЭФА супраць «Марсэлю», у якіх выходзіў на поле зь першых хвілінаў з-за траўмаў абаронцаў асноўнага складу, Іранэка й Шышкіна. Пасьля гэтага, трывала заслупаваў за сабой месца правага абаронцы ў стартавым складзе.
11 верасьня 2010 году ў матчы супраць «Сатурну», пасьля замены Алекса, Паршыўлюк упершыню атрымаў капітанскую павязку «Спартаку»[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паршивлюк: смотрю повтор своей первой игры за «Спартак» и не узнаю себя. championat.com
- ^ «Спартаку» повезло, что есть Веллитон. championat.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сяргей Паршыўлюк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў