Сапукая-ду-Сул
Выгляд
| Сапукая-ду-Сул | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Hino do município de Sapucaia do Sul[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Бразылія | ||||
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Дата заснаваньня | 14 лістапада 1961[1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 35 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 29°50′20″ пд. ш. 51°08′38″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | sapucaiense і sapucaiense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 51 | ||||
| Паштовы індэкс | 93200-000 | ||||
| Сайт | sapucaiadosul.rs.gov.br | ||||
| Сапукая-ду-Сул на мапе Бразыліі Сапукая-ду-Сул | |||||
Сапука́я-ду-Сул (па-партугальску: Sapucaia do Sul) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 141 тысячы чалавек[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча было закладзенае ў 1737 годзе партугальцам Антонію дэ Соўзам Фэрнанду, які зьявіўся тут з Калоніі-ду-Сакрамэнту. Асноўным заняткам першых жыхароў была жывёлагадоўля. З пашырэньнем вёскі, яна пачала забясьпечваць мясам ня толькі сабе, але і Порту-Алегры. Праз адносную блізкасьць да сталіцы штату ў пачатку XX стагодзьдзі горад быў злучаны з Порту-Алегры чыгункай. У 1940 годзе ў месьце пачалася індустрыялізацыя.