Дзьмітры Самуэль Палубінскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Дзьмітры Палубінскі»)
Герб «Палубінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1615 |
Памёр | 8 жніўня 1687 |
Род | Палубінскія |
Бацькі | Міхал Палубінскі Альжбета з Корсакаў |
Жонка | Канстанцыя з Стадніцкіх Петранэла з Тышкевічаў |
Дзеці | Канстанцыя, Рэмігіян, Гіляры, Міхал, Флярыяна, Антоні, Соф’я, Ганна, Соф’я, Ганна, Альжбета, Яна, Лявон Казімер, Эўфрасіньня, Пётар |
Дзьмітры Самуэль Палубінскі (? — 8 жніўня 1687) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (з 1670).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Міхала, слонімскага земскага судзьдзі, і Альжбеты з Корсакаў.
Займаў пасады слонімскага падчашага ў 1640—1659, харужага ў 1659—1660, маршалка ў 1660—1670. Абіраўся паслом на соймы 1632, 1667 і 1679, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1655. Удзельнічаў у Трынаццацігадовай вайне (1654—1667)[2]
Першы раз ажаніўся з Канстанцыяй Стадніцкай, другі — зь Петранэлай, дачкой кашталяна смаленскага Пятра Тышкевіча. З гэтых двух шлюбаў меў шмат дзяцей, сярод якіх найбольшую вядомасьць атрымаў Лявон Казімер, цівун цьверскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Пазднякоў В. Палубінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 393.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0