Аляксандар Чарвякоў (эканаміст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Чарвякоў
Міністар эканомікі
4 студзеня 2020 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас‎
Папярэднік: Зьміцер Круты‎
Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
лістапад 2018 — 3 студзеня 2020
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Сяргей Румас‎
Намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
2017 — 2018
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1966(1966)
Бабінічы
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў (Нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён) — беларускі эканаміст, Міністар эканомікі з 2020 году. Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і сааўтар 7 манаграфіяў, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988—1991 гадах працаваў інжынэрам, вядучым інжынэрам-мэханікам у саўгас-камбінаце «Юбілейны» Аршанскага раёну. З 1991 да 1994 вучыўся ў асьпірантуры БДСГА.

У 1994—2010 гадах — асыстэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант катэдры мэханізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці БДСГА. У 2010—2017 гадах — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».

З студзеня 2017 году — намесьнік міністра эканомікі Беларусі. Зь лістапада 2018 году — першы намесьнік міністра эканомікі. 4 студзеня 2020 году прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]