Перайсьці да зьместу

Мільянарыяс Багата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мільянарыяс
Поўная назва Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A.
Заснаваны 18 чэрвеня 1946
Горад Багата, Калюмбія
Стадыён Эль-Кампін
Умяшчальнасьць: 36 343
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэра А
 · 2025 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
millonarios.com.co (гішп.)

«Мільяна́рыяс» (па-гішпанску: Millonarios) — калюмбійскі футбольны клюб з гораду Багаты. Гэта адзін з самых пасьпяховых і знакавых клюбаў краіны, які ёсьць адным з самых папулярных ня толькі ў Калюмбіі, але і ў Паўднёвай Амэрыцы. З моманту свайго стварэньня ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калюмбіі. Галоўнымі супернікамі клюбу з Багаты ёсьць «Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» ды калійскія клюбы «Дэпартыва» і «Амэрыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой посьпех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргентынскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталямэ, якая месьцілася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ля-Мэрсэд, які належыў школе ў той час. Частка гульцоў мелася назваць каманду «Ўніён Хувэнтуд» (бел. Моладзевы зьвяз), але іншая частка аддавала перавагу назьве «Ўніён Багатана» (бел. Багатыйскі зьвяз). Гульцы вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назьве «Хувэнтуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клюб набыў папулярнасьць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасьці нацыянальнай зборнай Калюмбіі. На гэтых гульнях краінаў Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну каманда здабыла бронзавыя мэдалі. У 1939 годзе за клюб гулялі тры аргентынскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клюбу з Багаты. У 1946 годзе клюб аб’яднаўся з клюбам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клюб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргентынскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Пэдэрнэра, Нэстар Росі ды іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 году наведаў Гішпанію, дзе на Сант’яга Бэрнабэў выгулялі мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 4:2[2][3]. На думку некаторых адмыслоўцаў гэтая калюмбійская каманда была найлепшай у сьвеце напачатку 1950-х гадоў.

1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012–II, 2017–II, 2023–I
1953, 2011, 2022
2018, 2024
Актуальны на 20 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Эквадору Бр Хавіер Бурай Edit this on Wikidata 1990
2 Сьцяг Калюмбіі Аб Карляс Сарабія Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Калюмбіі Аб Самуэль Мартын 2006
4 Сьцяг Калюмбіі Аб Хайнэ Барэйра Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг Калюмбіі Аб Сэрхіё Маскера Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Куадрада 1988
10 Сьцяг Калюмбіі Нап Даніель Руіс Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Андрэй Эступіньян Edit this on Wikidata 1994
12 Сьцяг Калюмбіі Бр Хамэс Агірэ Edit this on Wikidata (ар. Онсэ Кальдас) 1992
13 Сьцяг Калюмбіі Нап Франсіска Чавэра Edit this on Wikidata (ар. Індэпэнд’ентэ) 2000
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Давід Сыльва Edit this on Wikidata (капітан) 1986
17 Сьцяг Калюмбіі Аб Хорхэ Арыяс Edit this on Wikidata 1992
18 Сьцяг Чылі ПА Радрыга Ўрэньня Edit this on Wikidata 1993
19 Сьцяг Калюмбіі ПА Матэо Гарсія 1998
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Калюмбіі Аб Дановіс Бангера Edit this on Wikidata 1989
21 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Карляс Пэрэйра Edit this on Wikidata 1993
22 Сьцяг Калюмбіі Аб Сэбастыян Валенсія Edit this on Wikidata 1996
23 Сьцяг Калюмбіі Нап Леанарда Кастра Edit this on Wikidata 1992
24 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуліян Ангулё (ар. Індэпэнд’ентэ) 2002
25 Сьцяг Калюмбіі ПА Дарвін Кінтэра Edit this on Wikidata 1987
26 Сьцяг Калюмбіі Аб Андрэс Льінас Edit this on Wikidata 1997
27 Сьцяг Аргентыны Нап Радрыга Кантрэрас Edit this on Wikidata (ар. Антафаг.) 1995
28 Сьцяг Калюмбіі ПА Стывэн Вэга Edit this on Wikidata 1998
29 Сьцяг Калюмбіі Аб Алекс Марэна Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Калюмбіі ПА Сэбастыян Вівэрас 2004
32 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Джардана Edit this on Wikidata 1995
34 Сьцяг Калюмбіі Аб Джам’ер Герэра Edit this on Wikidata 2001
— Сьцяг Бразыліі ПА Леонай Edit this on Wikidata 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]