Даўгердзішкі (Вярэнаўскі раён)
Даўгердзішкі лац. Daŭhierdziški / Daŭgierdziški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Пагародзенскі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213866016 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′32″ пн. ш. 25°5′10″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 25.08611° у. д.Каардынаты: 54°8′32″ пн. ш. 25°5′10″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 25.08611° у. д. |
± Даўгердзішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Даўгердзі́шкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Пагародзенскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[4][5][6]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[9].
Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 19 красавіка 1973 году вёска ўваходзіла ў склад Паляцкіскага сельсавету[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 15 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 155.
- ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 113.
- ^ Møller N. Kalaalit aqqi. — Oqaasileriffik, 2015.
- ^ Daugaard, Nordic Names
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).