Перайсьці да зьместу

Пагранічная зона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пагранічная зона — участак мясцовасьці, што прылягае да Дзяржаўнай граніцы (у сярэднім на глыбіню да 30 км) у межах частцы тэрыторыі раёну, гораду, мястэчка, сельсавету і ўключае таксама частку вод пагранічных рэк, азёраў і іншых паверхневых водных аб’ектаў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, а таксама разьмешчананыя ў гэтых водах астравы, прызначаны для ажыцьцяўленьня аховы Дзяржаўнай граніцы.

Межы пагранічных зонаў зацьвярджаюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі.

Знаходжаньне ў пагранічнай зоне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны, могуць уяжджаць у пагранічную зону і там знаходзіцца па дакумэнце, які пацьвярджае асобу: пашпарт (від на жыхарства), для непаўналетніх — пасьведчаньне аб нараджэньні. Пагранічнікі могуць запытацца прычыну знаходжаньня ў пагранічнай зоне[1].

Замежным грамадзянам для ўезду ў пагранічную зону, апроч пашпарту, неабходны пропуск, які выдаецца органамі пагранічнай службы. Для гэтага трэба аформіць заяву з пазначэньнем раёну і месца кіраваньня, аплаціць пошліну (0,4 базавай велічыні). Пропуск выдаецца цягам пяці працоўных дзён. Пры наяўнасьці пашпарту і пропуску замежныя грамадзяне маюць права свабодна перамяшчацца ў межах тэрыторыі, пазначанай у пропуску[2].

Уезд (уваход), часовае знаходжаньне і перамяшчэньне ў пагранічнай зоне забараняюцца фізычным асобам (за выключэньнем фізычных асобаў, зарэгістраваных па месцы жыхарства (месцы знаходжаньня) у населеных пунктах, разьмешчаных у пагранічнай зоне):

  • у дачыненьні да якіх ажыцьцяўляецца крымінальны перасьлед за ўчыненьне асабліва цяжкага, цяжкага злачынства, наўмыснага менш цяжкага злачынства, незаконнае перасячэньне Дзяржаўнай граніцы, парушэньне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь, а таксама асуджаным за ўчыненьне названых злачынстваў, да выкананьня пакараньня або вызваленьня ад пакараньня;
  • прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасьці за незаконнае перасячэньне Дзяржаўнай граніцы, а таксама прыцягнутым паўторна на працягу аднаго году да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне рэжыму Дзяржаўнай граніцы або пагранічнага рэжыму, — да сканчэньня тэрміну, па заканчэньні якога фізычная асоба лічыцца не падвяргаецца адміністрацыйнаму спагнаньню;
  • фізычнай асобе, якой забаронены ўезд (уваход), часовае знаходжаньне і перамяшчэньне ў пагранічнай зоне, органамі пагранічнай службы могуць быць дазволены ўезд (уваход), часовае знаходжаньне і перамяшчэньне ў пагранічнай зоне на тэрмін да аднаго месяца ў сувязі зь цяжкай хваробай або сьмерцю блізкага сваяка, які пастаянна жыве ў Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваны па месцы жыхарства (месцы знаходжаньня) ў населеным пункце, разьмешчаным у пагранічнай зоне, або ў сувязі зь іншымі ўважлівымі прычынамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]