Валянтына Вяргей
Выгляд
Валянты́на Сярге́еўна Вярге́й (28 верасьня 1946, места Петрыкаў, Гомельская вобласьць) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1984).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1968). На працягу двух рокаў працавала ў ім, потым у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце, а з 1978 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Асноўны кірунак навуковай дзейнасьці — гістарыяграфія археалёгіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Беларускага Палесься ў жалезным веку.
Выявіла і абсьледавала каля 100 археалягічных помнікаў на Беларускім Палесьсі, брала ўдзел у напісаньні кнігі «Беларуская археалёгія» (1987), зьяўляецца аўтарам кнігі «Археалягічная навука ў БССР, 1919—1941 гг.» (1992). Дасьледавала некаторыя пытаньні гісторыі Менску.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.