Гэлен Гант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэлен Гант
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1963(1963-06-15)[1][2][3][…] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, тэлеактор, кінаакторка, кінарэжысэрка, сцэнарыстка, акторка агучваньня, кінапрадусарка, тэатральная акторка
Бацька Гордан Гант[d]
Маці Jane Elizabeth Novis[d]
Дзеці Makena Lei Carnahan[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000166

Гэ́лен Элі́забэт Гант (па-ангельску: Helen Elizabeth Hunt; нарадзілася 15 чэрвеня 1963 году) — амэрыканская акторка і рэжысэрка. Ляўрэат мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэміі «Оскар» і чатырох прэміяў «Эмі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гант атрымала папулярнасьць дзякуючы ролі Джэймі Бакман у тэлесэрыяле «Вар’яцею ад цябе», які прынёс ёй тры ўзнагароды «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлесэрыяле і чатыры прэміі «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным сэрыяле.

Гант стала ляўрэаткай прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю, зьняўшыся ў рамантычнай камэдыі «Лепш не бывае» (1997). У гэтай кінастужцы акторка выканала ролю афіцыянткі і маці-адзіночкі, якая закахалася ў мізантропічнага і дакучлівага пісьменьніка, якога сыграў Джэк Нікалсан. Гант і Нікалсан выдатна паразумеліся падчас здымак, што пасьпяхова адбілася на фільме, які ў выніку атрымаў 314 мільёнаў даляраў касавых збораў[4]. У 2000 годзе сыграла ў фільме «Доктар Т. і ягоныя жанчыны». Сярод іншых ейных прыкметных фільмаў ёсьць «Віхраслуп», «Выгнаньнік», «Чаго хочуць жанчыны» (2000), «Заплаці іншаму» (2000), «Бобі» (2006), «Сэрфэр душы» (2011) і «Цудоўны сэзон» (2018). За фільм «Сурагат» (2012) акторка была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну, аднак прыз яна не атрымала.

Гант дэбютавала як рэжысэр разам зь фільмам «Тады яна мяне знайшла» (2007). Таксама, яна выступіла ў якасьці рэжысэра фільму «Язда» (2014). Акрамя таго, зрэжысэравала шэраг эпізодаў тэлесэрыялаў, у тым ліку ў 2019 годзе дэбютны эпізод перазапушчанага сэрыялу «Вар’яцею ад цябе», зь якога пачалася ейная зорная кар’ера.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Helen Hunt // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Tikkanen A. Helen Hunt // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Helen Hunt // FemBio database (ням.)
  4. ^ «As Good as It Gets». Box Office Mojo.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]