Вівіен Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вівіен Лі
Vivien Leigh Scarlet.jpg
Імя пры нараджэньні Вівіян Мэры Гартлі
Дата нараджэньня 5 лістапада 1913
Месца нараджэньня Дарджылінг, Індыя
Дата сьмерці 8 ліпеня 1967 (53 гады)
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Прафэсія актор кіно, тэатральны актор, актор
Узнагароды «Оскар» (1939, 1951)
IMDb ID 0000046
Сайт Афіцыйны сайт

Вівіен Лі (па-ангельску: Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Гартлі, анг. Vivian Mary Hartley; 5 лістапада 1913, Дарджылінг, Індыя — 8 ліпеня 1967, Лёндан, Вялікабрытанія) — ангельская акторка тэатру й кіно. Ляўрэатка прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (1939, 1951).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучалася ў Парыжы й Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лёндане. У 1935 годзе дэбютавала ў лёнданскім тэатры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і іншых тэатрах Лёндана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбэт, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбэт», «Тытус Андронік» Ўільяма Шэксьпіра), Джэніфэр Д’юбэда («Дылема доктара» Бэрнарда Шоў), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Ўайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і іншыя. З 1934 году здымалася ў кіно. Найлепшыя ролі: Скарлет О’Гара («Зьнесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлёо», 1940), лэдзі Гамільтан («Лэдзі Гамільтан, 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа («Трамвай «Жаданьне», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдўэл («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненьнях з жорсткай рэчаіснасьцю.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Edwards, Anne. Vivien Leigh, A Biography. — Coronet Books, 1978. — ISBN 0-340-23024-X
  • John Russell Taylor. Vivien Leigh. — Elm Tree Books, 1984. — ISBN 0-241-11333-4
  • Vickers, Hugo. Vivien Leigh. — Little, Brown and Company, 1988.
  • Walker, Alexander. Vivien, The Life of Vivien Leigh. — Grove Press, 1987. — ISBN 0-8021-3259-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вівіен Лісховішча мультымэдыйных матэрыялаў