Лепш не бывае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лепш не бывае
па-ангельску: As Good as It Gets
Жанр рамантычная камэдыя[d][1][2], гомасэксуалізм у кіно[d], камэдыйная драма[d][3][4], кінакамэдыя[d][5], фільм пра каханьне[d][6] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Рычард Маркс[d]
Вытворчасьць Gracie Films[d] і TriStar Pictures[d]
Распаўсюд TriStar Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 1997 і 12 лютага 1998[8]
Працягласьць 133 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 50 000 000 $[2]
Прыбытак 314 000 000 $[2]
Старонка на IMDb

«Лепш не бывае» (па-ангельску: As Good as It Gets) — амэрыканскі рамантычны камэдыйны фільм 1997 году рэжысэра Джэймза Брукса, які распрацаваў разам з Маркам Эндрусам і сцэнар да фільму. У фільме зьняліся Джэк Нікалсан як мізантрапічны і дакучлівы літаратар, які мае апантана-кампульсіўны разлад, Гэлен Гант выканала ролю самотнае маці з хранічна хворым сынам, а Грэг Кінір — мастака-гея. Фільм выйшаў у кінатэатрах 23 сьнежня 1997 году і стаў гітом, атрымаўшы 314,1 мільёнаў даляраў у пракаце пры бюджэце ў 50 мільёнаў даляраў. Нікалсан і Гант сталі ляўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю і жаночую ролю адпаведна, зрабіўшы фільм апошнім фільмам, які атрымаў дзьве галоўныя акторскія ўзнагароды, а першым з 1991 году быў «Маўчаньне ягнятаў». Ён таксама быў намінаваны на найлепшы фільм, але ў выніку саступіў «Тытаніку». Фільм займае 140-ы радок у сьпісе часопіса Empire 500 найвялікшых фільмаў усіх часоў[9].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэлвін Удал (Джэк Нікалсан) ёсьць мізантропічным, але пасьпяховым літаратарам Нью-Ёрку, ён мае апантана-кампульсіўны разлад, які прымушае яго пазьбягаюць наступаць на расколіны тратуарных плітаў падчас прагулкі па горадзе і кожны дзень сьнедаць за адным сталом у адной і той жа рэстарацыі. Ён цікавіцца сваёй сталай афіцыянткай Кэрал Конэлі (Гэлен Гант), якая ёсьць адзінай, хто можа яго абслугоўваць і цярпець ягоныя паводзіны.

Аднойчы, Сайман Бішап (Грэг Кінір), гей-мастак, які зьяўляецца суседам па кватэры Мэлвіна, падчас рабаваньня падвяргаецца нападу і яго ледзь не забіваюць. Фрэнк Сакс (К’юба Гудынг-малодшы), агент і сябар Саймана, запалохвае Мэлвіна і прымушае таго клапаціцца пра сабаку Саймана, Вэрдэла, пакуль Сайман знаходзіцца ў шпіталі. Хоць першапачаткова Мэлвіну не падабаецца клопат, зь цягам часу літаратар эмацыйна прывязваецца да сабаку. Ён адначасова атрымлівае больш увагі ад Кэрал. Калі Сайман выходзіць зь лякарні, Мэлвін ня можа эмацыйна справіцца з тым, што сабака вымушаны пакінуць яго. Жыцьцё Мэлвіна яшчэ больш зьмяняецца, калі Кэрал вырашае працаваць бліжэй да свайго дому ў Брукліне, каб яна магла клапаціцца пра свайго астматычнага сына Спэнсэра (Джэсі Джэймз). Ня маючы магчымасьці прыстасавацца да іншай афіцыянткі, Мэлвін дамаўляецца праз свайго выдаўца, муж якой працуе лекарам, каб аплаціць значныя мэдычныя выдаткі на лячэньне сына Кэрал, каб яна пагадзілася вярнуцца на працу. Яна зьдзіўленая, але скептычна ставіцца да ягонае шчодрасьці.

Між тым, напад і рэабілітацыя ў спалучэньні з тым, што Вэрдэл цяпер больш прывязаны да Мэлвіна, прыводзіць да таго, што Сайман губляе творчую музу і ўпадае ў дэпрэсію. Ня маючы мэдычнае страхоўкі, Сайман набліжаецца да банкруцтва праз мэдычныя выдаткі. Фрэнк угаворвае яго паехаць у Балтымар, каб папрасіць у бацькоў грошай. Паколькі Фрэнк занадта заняты, каб везьці Саймана да самога Балтымара, Мэлвін неахвотна пагаджаецца гэта зрабіць. Фрэнк пазычае Мэлвіну выкарыстаньне ягонага кабрыялета Сааб 900 у мэтах паездкі. Літаратар запрашае Кэрал суправаджаць іх у падарожжы, каб паменшыць няёмкасьць. Яна неахвотна прымае запрашэньне, але ўзаемаадносіны паміж трыма даволі добра складваюцца.

Патрапіўшы ў Балтымар, Кэрал угаворвае Мэлвіна адвезьці яе на сьвяточную вячэру. Камэнтары Мэлвіна падчас вячэры вельмі лісьлівыя, але потым ён неасьцярожна засмучае яе, і Кэрал рэзка сыходзіць. Убачыўшы расчараваную Кэрал, Сайман пачынае маляваць яе напаўаголенай у сваім гасьцінічным нумары, што аднаўляе ягоную прагу да творчасьці, і ён зноўку адчувае жаданьне маляваць. Ён ненадоўга аднаўляе сувязь са сваімі бацькамі, але кажа ім, што ў яго ўсё будзе ў парадку.

Пасьля вяртаньня ў Нью-Ёрк Кэрал кажа Мэлвіну, што больш ня хоча яго бачыць у сваім жыцьці. Пазьней яна шкадуе аб сваёй заяве і тэлефануе Мэлвіну, каб папрасіць прабачэньня. Адносіны паміж Мэлвінам і Кэрал застаюцца складанымі, пакуль Сайман, якому Мэлвін дазволіў пераехаць да яго, бо яму давялося прадаць сваю кватэру, не пераконвае Мэлвіна прызнацца ёй аб сваім каханьні. Мэлвін едзе да Кэрал, якая вагаецца, але згаджаецца паспрабаваць наладзіць зь ім адносіны. Фільм заканчваецца тым, што Мэлвін і Кэрал ідуць разам. Адкрываючы дзьверы ў кандытарскай дзеля Кэрал, ён разумее, што наступіў на расколіну на бруку, але, здаецца, ня супраць гэтага.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes паведамляе, што 85% прафэсійных крытыкаў далі фільму станоўчы водгук, заснаваны на 79 аглядах. На думку крытыкаў Джэймз Брукс і Джэк Нікалсан, робячы тое, што ім больш за ўсё ўдаецца, спалучаюць разумныя дыялёгі і бездакорны выступ па-за сьвежай забаўляльнай рамантычнай камэдыі. Metacritic паставіў фільму 67 балаў з 100 магчымых, заснаваных на водгуках 30 крытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым станоўчыя водгукі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]