Этэль Мэрман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Этэль Мэрман
Ethel Merman
Ethel merman 1967.JPG
Этэль Мэрман у 1967 годзе
Дата нараджэньня 16 студзеня 1908
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 15 лютага 1984
Месца сьмерці Нью-Ёрк, ЗША
Прафэсія акторка, музыка
Кар’ера 19301982
Узнагароды «Залаты Глёбус» (1954),
«Тоні» (1951)
IMDb ID 0581062
Let Me Call You Sweetheart (1932)
You Try Somebody Else (1932)
Time on My Hands (1932)

Этэль Мэрман (па-ангельску: Ethel Merman; 16 студзеня 1908, Нью-Ёрк, ЗША — 15 лютага 1984, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская акторка й сьпявачка, адна з самых знакамітых брадўэйскіх выканаўцаў XX стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этэль Агнэс Цымэрман нарадзілася ў раёне Асторыя ў Нью-Ёрку 16 студзеня 1908 году ў сям’і бухгальтара Эдварда Цымэрмана й ягонай жонкі Агнэс Гарднэр, якая была школьнай настаўніцай. Сваю кар’еру яна пачала ў якасьці сьпявачкі ў вадэвілях і да канца 1930-х гадоў, дзякуючы свайму магутнаму мэцца-сапрана, стала вядучай выканаўцай ў брадўэйскіх м’юзыклах. Ейны кінадэбют адбыўся ў 1930 годзе й у наступныя гады яна зьявілася ў шматлікіх музычных фільмах і камэдыях, сярод якіх найбольш вядомымі сталі «Не апранаючыся» (1934), «Рэгтайм Бэнд Аляксандра» (1938), «Назавіце мяне мадам» (1953), «Гэта ня справа!» (1954), «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі сьвет» (1963) і «Аэраплян!» (1980). За свой унёсак у кінэматограф Мэрман была ўганараваная зоркай на галіўудзкай алея славы.

Сярод брадўэйскіх пастановак найбольш вядомымі зь ейным удзелам сталіся «Назавіце мяне мадам» у 1951 годзе, за ролю ў якім яна атрымала прэмію «Тоні», і «Цыганка» ў 1959 годзе, дзе Этэль згуляла маці гераіні Джыпсі Розы Лі. Этэль працягвала шмат выступаць на Брадўэі да 1970 году, калі вырашыла пакінуць на зусім тэатральную сцэну. Ейнай апошняй роляй стала Долі Леві ў м’юзыклі «Вітаю, Долі!», які першапачаткова быў напісаны спэцыяльна для яе.

Мэрман чатыры разы была замужам. Разам з другім мужам, Робэртам Левітам, яны мелі двух дзяцей. Ейным апошнім мужам быў актор Эрнэст Боргнайн, зь якіх яна абралася шлюбам у 1964 годзе й разьвялася празь месяц. У красавіку 1983 году ў Этэль была дыягнаставана гліаблястома й неўзабаве ёй была праведзена апэрацыя па выдаленьні пухліны. Але празь некалькі месяцаў у яе пачаліся мэтастазы і 15 лютага 1984 году яна памерла.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тоні (1951) — «Лепшая акторка ў м’юзыклі» («Назавіце мяне мадам»)
  • Залаты Глёбус (1954) — «Лепшая акторка ў музычным фільме або камэдыі» («Назавіце мяне мадам»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Этэль Мэрмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў