Джэніфэр Эністан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джэніфэр Эністан
JenniferAnistonHWoFFeb2012.jpg
Дата нараджэньня 11 лютага 1969(1969-02-11)[1][2][3][…] (53 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, кінаакторка, кінапрадусарка, акторка, акторка агучваньня, тэатральная акторка, прадпрымальніца, выканаўчая прадусарка, бізнэсвумэн, кінарэжысэрка
Бацька Джон Эністан[d]
Маці Нэнсі Доў[d]
Узнагароды
прэмія «Авангард»[d] (2007) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю на тэлівізіі — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (2003) кінапрэмія Галіўуду[d] (2002) прэмія «Логі» найпапулярнай акторцы[d] (2004) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у камэдыйным сэрыяле[d] (1996) прэмія «Выбару падлеткаў» за найлепшую жаночую ролю на тэлевізіі — камэдыя[d] (2002) прэмія «Выбару падлеткаў» за найлепшы фільм — драма[d] (2003) прэмія «Выбару падлеткаў» за найлепшую жаночую ролю на тэлевізіі — камэдыя[d] (2004) прэмія «Выбару падлеткаў» за найлепшы фільм — камэдыя[d] (2006) прэмія «Выбару падлеткаў»[d] (2011) кінаўзнагарода MTV найлепшаму злодзею[d] (2012) прэмія «Выбар народу» найлепшай сьпявачцы[d] (2007) прэмія «Авангард»[d] (2007) прэмія «Залатыя дурні»[d] (2011) прэмія Грэйсі[d] (2012) прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю[d] (2003) прэмія часопісу «People»[d] (2014) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у камэдыйным сэрыяле[d] (1996) прэмія «Спайк Гайз»[d] (2011) прэмія «Крышталь і Люсі»[d] (2009) прэмія «Выбар народу» найлепшай сьпявачцы[d] (2001) прэмія «Выбар народу» найлепшай сьпявачцы[d] (2002) прэмія «Выбар народу» найлепшаму сьпяваку альбо сьпявачцы кантры[d] (2003) прэмія «Выбар народу» найлепшай сьпявачцы[d] (2004) прэмія «Выбар народу»[d] (2006) прэмія «Выбар народу» за найлепшую жаночую ролю[d] (2013) прэмія «Крышталь»[d] (2009) прэмія Гільдыі кінаактораў за найлепшую жаночую ролю на тэлівізіі — драма[d] (2019) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2002) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
IMDb ID nm0000098

Джэ́ніфэр Джаа́на Э́ністан (па-ангельску: Jennifer Joanna Aniston; нарадзілася 11 лютага 1969 году) — амэрыканская акторка, прадусарка і прадпрымальніца. Выбітнасьці дасягнула ў 1990-х гадох, і з тых часоў ёсьць адной з самых высокааплатных акторак ЗША. Эністан была ўключаная ў сьпісы самых прыгожых жанчынаў у шматлікіх часопісах. Ейнае асабістае багацьце ацэньваецца ў 300 мільёнаў даляраў ЗША. Эністан ёсьць абаронцай шматлікіх дабрачынных арганізацыяў, робячы грашовыя ахвяраваньні.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эністан ёсьць дачкой актораў Джона Эністана і Нэнсі Доў[5]. Пачала працаваць акторкай у раньнім узросьце, як то ў фільме «Мак і я» ў 1987 годзе. Да таго як стаць вядучай акторкай працавала апэратарам у тэлемаркетынгу, а таксама афіцыянткай і кур’ерам[5]. Ейная першая заўважная роля ў кіно прыпала на камэдыю жахаў «Лепрыкон» 1993 году. Міжнародная слава да яе прыйшла дзякуючы выкананьню ролі Рэйчэл Грын у тэлесэрыяле «Сябры» (1994—2004), за якую яна атрымала прэміі «Эмі», «Залаты Глёбус» і прэмію Гільдыі кінаактораў. Ейны пэрсанаж стаў шырока папулярным і лічыцца адным з найвялікшых жаночых пэрсанажаў у гісторыі тэлебачаньня[6][7]. З тых часоў Эністан выконвала галоўныя ролі ў шматлікіх драмах, камэдыях і рамантычных фільмах. Сярод найбуйнейшых паводле касавых збораў варта вылучыць фільмы «Брус Усемагутны» (2003), «Разжэнства па-амэрыканску» (2006), «Марлі і я» (2008), «Жонка напракат» (2011), «Нясьцерпныя босы» (2011) і «Мы — Мілеры» (2013), кожны зь якіх сабраў больш за 200 мільёнаў даляраў. У 2019 годзе Эністан вярнулася на тэлебачаньне, зьняўшыся ў драматычным сэрыяле Apple TV+ «Ранішняе шоў», за які атрымала чарговую прэмію Гільдыі кінаактораў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]