Эма Стоўн
Эма Стоўн | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 лістапада 1988[1][2][3][…] (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, тэлеактор, тэатральная акторка, акторка агучваньня, акторка |
Дзеці | Луіза Макэры[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1297015 |
Подпіс | ![]() |
Э́ма Стоўн (па-анґельску: Emma Stone; нарадзілася 6 лістапада 1988 году) — амэрыканская акторка. Ляўрэатка некалькіх узнагародаў, у тым ліку «Оскар», BAFTA і «Залаты Глёбус». Стала самай высокааплатнай акторкай у сьвеце ў 2017 годзе. Часопіс Time уключыў яе ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей у сьвеце.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілся і вырасла ў Скотсдэйле, штат Арызона. Стоўн пачала здымацца яшчэ ў дзяцінстве, як то ў тэатральнай пастаноўцы «Вецер у вербах» у 2000 годзе. У падлеткавым узросьце яна пераехала ў Лос-Анджэлес разам са сваёй маці і дэбютавала на тэлебачаньні ў фільме «У пошуках новай сям’і Партрыдж» (2004), рэаліці-шоў, які аднак ня меў посьпеху. Пасьля невялікіх роляў на тэлебачаньні дэбютавала ў кіно ў фільме «Супэрперцы» (2007), а затым атрымала станоўчыя водгукі і ўвагу СМІ за ролю ў кінастужцы «Зомбілэнд» (2009). Першую галоўную ролю атрымала ў камэдыя для падлеткаў «Лёгкадумная выдатніца» (2010)[4][5]. Стоўн прачытала сцэнар фільму да таго, як праект быў абраны да вытворчасьці, і працягвала сачыць за ім пакуль дэталі не былі дапрацаваныя. На ейную думку, сцэнар быў вельмі іншым і непаўторным у параўнаньні з тым, што яна чытала раней. Таксама акторка адзначыла, што фільм ёсьць сьмешным і мілосным. Калі Стоўн выявіла, што вытворчасьць фільму пачалася, яна сустрэлася з рэжысэрам фільму Ўілам Глакам, выказаўшы сваё захапленьне праектам. Празь некалькі месяцаў пачаўся працэс праслухоўваньня, і яна зноўку сустрэлася з Глакам, стаўшы адной зь першых акторак, якія прайшлі праслухоўваньне[6]. Фільм атрымаў станоўчыя крытычныя водгукі, і роля лічылася галоўным актывам Стоўна таго часу[7]. Менавіта за ролю ў гэтым фільме атрымала намінацыі на ўзнагароду BAFTA і «Залаты Глёбус» у катэгорыі ўзыходзячая зорка. Далей рушылі іншыя пасьпяховыя ролі, як то ў рамантычнай камэдыі «Гэтае бязглуздае каханьне» (2011) і драме «Абслуга» (2011).
Шырэйшае прызнаньне Стоўн атрымала дзякуючы выкананьню ролі Гўэн Стэйсі ў супэргеройскім фільме 2012 году «Новы чалавек-павук» і ягоным працягу «Новы чалавек-павук: Высокая напруга» ў 2014 годзе. Стоўн была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну за ролю наркаманкі, якая стала на шлях лячэньня ад сваёй залежнасьці, у чорнай камэдыі «Бэрдмэн» (2014), а ейны дэбют на Брадўэі адбыўся ў пастаноўцы м’юзыкла «Кабарэ» ў 2014 годзе. За ролю пачатковай акторкі ў рамантычным м’юзыкле «Ла-Ла Лэнд» (2016) Стоўн атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Акторка зьнялася ў ролі Білі Джын Кінг у біяграфічным спартовым фільме «Бітва плоцяў» (2017) і выканала ролю Эбігейл Мэшам у гістарычнай драматычнай камэдыі «Фаварытка» (2018), атрымаўшы трэцюю намінацыю на прэмію «Оскар» за кар’еру. З тых часоў яна зьнялася ў міні-сэрыяле жанру чорная камэдыя кампаніі Netflix «Маньяк» (2018), а таксама выканала ролю працягу сэрыі фільмаў пра зомбі «Зомбілэнд: Кантрольны стрэл» (2019).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Emma Stone // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Emma Stone // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Emma Stone // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ «Emma Stone». Now.
- ^ «Emma Stone On 'Obsessing' Over Her Breakout Role In 'Easy A'». Access Hollywood.
- ^ «Emma Stone Interview Easy A». Collider.
- ^ «Lies, paranoia and jealousy on the internet's social networks inspire Hollywood». The Guardian.