Мары Дрэсьлер
Мэры Дрэсьлер | |
| па-ангельску: Marie Dressler | |
Партрэт Мэры Дрэсьлер (1909) | |
| Дата нараджэньня | 9 лістапада 1868 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Кобарг, Антарыё, Канада |
| Дата сьмерці | 28 ліпеня 1934 (65 гадоў) |
| Месца сьмерці | Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША |
| Прычына сьмерці | рак |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | акторка |
| Месца працы | |
| Гады дзейнасьці | 1914—1933 |
| Сябра ў | American Woman's Association[d] |
| Бацька | Alexander Rudolph Koerber[d] |
| Дзеці | Marie Dressler[d] |
| Узнагароды | «Оскар» (1931) |
| IMDb | 0237597 |
Мары Дрэсьлер (па-ангельску: Marie Dressler; 9 лістапада 1868, Кобарг, Антарыё, Канада — 28 ліпеня 1934, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — канадзка-амэрыканская акторка, уладальніца прэміі «Оскар».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэсьлер, народжаная Лэйла Мары Корбэр, нарадзілася ў канадзкім горадзе Кобаргу 9 лістапада 1868 году ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбэра й ягонай жонкі Ганны Гэндэрсан. Ейны акторскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросьце, а ейная кар’ера на сцэне пачалася ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на Брадўэі. Мары першапачаткова хацела стаць опэрнай сьпявачкай, але ўсё ж схілілася да вадэвілю. У пачатку 1900-х гадоў яна была ўжо адной з самых яскравых зорак вадэвілю. У 1909 і 1910 гадох запісала 2 пластыінкі на «Edison Records».
У 1902 годзе Мары пазнаёмілася з маладым канадзкім акторам Макам Санэтам і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасьля таго як Санэт стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Тылі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Тылі» (1914). У наступныя чатыры гады яна зьявілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноўку не вярнулася ў вадэвілі.
У 1919 годзе пасьля страйку актораў у Нью-Ёрку Акторская асацыяцыя прызначыла Дрэсьлер сваім першым прэзыдэнтам. У 1927 годзе Мары трапіла ў чорны сьпіс тэатральных прадусараў з-за таго, што прытрымлівалася жорсткай пазыцыі ў многіх акторскіх выступах. Але ў Мары заставалася шмат прыхільнікаў і сярод іх быў уладальнік MGM канадзец Луіс Б. Маер. Менавіта ён дапамог Дрэсьлер у 1927 годзе аднавіць ейную кар’еру ў кіно. Мары хутка дасягнула посьпеху як кінаакторка ў камэдыях, нягледзячы на тое, што ўжо ёй ужо было 60 гадоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мары Дрэсьлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт прысьвечаны Мары Дрэсьлер (анг.)
- Сайт Мары Дрэсьлер (анг.)
- Мары Дрэсьлер (анг.) на сайце IMDb