Сьюзан Сарэндан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьюзан Сарэндан
Susan Sarandon, Festival de Sitges 2017 (cropped).jpg
Дата нараджэньня 4 кастрычніка 1946(1946-10-04)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Месца нараджэньня Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі/месца на радку 433: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).
Месца вучобы
Занятак кінаакторка, акторка агучваньня, кінапрадусарка, акторка, тэлеактор
Дзеці Эва Амуры[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000215

Сью́зан Сарэ́ндан (па-ангельску: Susan Sarandon, у дзявоцтве Томалін (па-ангельску: Tomalin); нарадзілася 4 кастрычніка 1946 году) — амэрыканская акторка[4] і актывістка. Ляўрэатка шматлікіх узнагародаў, у тым ліку прэміяў Оскар, BAFTA і Гільдыі кінаактораў ЗША, а таксама шматкроць была намінаваная на дзённую і праймтаймавую прэміі Эмі, Залаты Глёбус. У 2002 годзе яна была ўзнагароджаная зоркай на Галівудзкай алеі славы за ўнёсак у кінаіндустрыю.

Сарэндан пачала сваю акторскую кар’еру ў драматычным фільме «Джо» (1970), а затым зьявілася ў мыльнай опэры «Падвоены сьвет» (1970—1971). У 1974 годзе яна выканала ролю Зэльды Фіцджэральд у тэлефільме «Ф. Скот Фіцджэральд і апошняя з прыгажуняў», а ў наступным годзе яна зьявілася ў музычнае камэдыі жахаў у ролі Джанэт Ўэйс «Шоў Рокі Горара». Сарэндан была намінаваная на прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю ў фільмах «Атлантык-Сіці» (1980), «Тэльма і Луіза» (1991), «Лярэнцавы алей» (1992) і «Кліент» (1994), перш чым здабыла запаветную ўзнагароду дзякуючы ўдзелу ў фільме «Ідзе нябожчык» (1995). Яна таксама атрымала прэмію BAFTA за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Кліент» і прэмію Гільдыі кінаактораў за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Ідзе нябожчык». Сярод іншых ейных фільмаў вылучаюцца «Чароўнае дзiцё» (1978), «Голад» (1983), «Істўіцкія ведзьмы» (1987), «Дарэмскі бык» (1988), «Белы палац» (1990), «Маленькія жанчыны» (1994), «Джэймз і гіганцкі пэрсік» (1996), «Мачаха» (1998), «Зачараваная» (2007), «Сьпідзі-гоначнік» (2008), «Мілосныя косткі» (2009), «Хмарны атляс» (2012), «Тэмі» (2014), «Умяшальніца» (2015) і «Вельмі дрэнныя матулі 2» (2017). Выканала гасьцявыя ролі ў сыткомах «Сябры» (2001) і «Малькалм у цэнтры ўвагі» (2002),

Таксама вядомая сваёй грамадзкай і палітычнай актыўнасьцю, Сарэндан была прызначана амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ у 1999 годзе і атрымала гуманітарную прэмію «Дзеяньні супраць голаду» ў 2006 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Susan Sarandon // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Susan Abigail Tomalin // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Susan Sarandon // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ «Susan Sarandon, the 'actor'». Boston Globe.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]