Джодзі Фостэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джодзі Фостэр
Jodie Foster with the LG Electronics Kompressor Vacuum on 25th Spirit Awards Blue Carpet held at Nokia Theatre L.A. Live on March 5, 2010 in LA (cropped).jpg
Дата нараджэньня 19 лістапада 1962(1962-11-19)[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (58 гадоў)
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША[10]
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы Ельскі ўнівэрсытэт, Ельскі коледж і Лос-анджэлескі францускі ліцэй
Занятак акторка, кінаакторка, кінарэжысэрка, кінапрадусарка, акторка агучваньня, характарная акторка, тэлеактор, тэатральны прадусар, выканаўчая прадусарка і тэлепрадусар
Навуковая сфэра gun control[d]
Бацька Луцыюс Фішэр Фостэр[11]
Маці Эвэлін Эла Элманд[11]
Узнагароды

прэмія «Залаты глёбус» імя Сэсыля ДэМіля (2013)

прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю (1988)

прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю (1991)

Залаты Глёбус (1991)

кінапрэмія «Сатурн» (1978)

прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША (1995)

прэмія BAFTA за самага пэрспэктыўнага пачаткоўца ў фільмах (1977)

прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну (1977)

прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшай замежнай акторцы (1989)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — драма (1988)

прэмія BAFTA за найлепшую галоўную жаночую ролю (1992)

прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшай замежнай акторцы (1994)

прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю (1989)

прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю (1995)

прэмія «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю (1997)

прэмія «Крышталь» (1996)

прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшай акторцы (1997)

IMDb ID nm0000149

Алі́сія Кры́стыян «Джодзі» Фостэр (па-ангельску: Alicia Christian «Jodie» Foster; нарадзілася 19 лістапада 1962 году) — амэрыканская акторка, рэжысэрка і прадусарка. Ляўрэатка дзьвюх прэміяў «Оскар», трох прэміяў «Брытанскай кінаакадэміі», дзьвюх прэміяў «Залаты Глёбус» і прэміі Сэсіл Б. Дэміл. За працу ў якасьці рэжысэра яна была намінаваная на прэмію «Эмі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фостэр пачала сваю прафэсійную кар’еру ў якасьці мадэлькі, калі ёй было тры гады. Дэбютавала ў 1968 годзе ў тэлевізійным сыткоме «Мэйбэры Р.Ф.Д.». У канцы 1960-х і пачатку 1970-х яна працавала ў некалькіх тэлевізійных сэрыялах і дэбютавала ў кіно зь фільмам студыі Дызнэй «Напалеон і Саманта» (1972). Пасьля выступу ў м’юзыкле «Том Соер» (1973) і камэдыйнай драме Мартына Скарсэзэ «Аліса больш не жыве тут» (1974), прарыў Фостэр адбыўся дзякуючы ролі ў псыхалягічным трылеры Скарсэзэ «Таксіст» (1976), у якім яна сыграла дзіця-прастытутку. Дзякуючы гэтай ролі Фостэр атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Іншыя ейныя фільмы, у час калі яна была падлеткам, уключаюць м’юзікал «Багсі Мэлоўн» (1976) і трылер «Маленькая дзяўчынка, якая жыве ў канцы вуліцы» (1976). Яна стала папулярным кумірам для падлеткаў, зьняўшыся ў фільмах Дызнэю «Шалёная пятніца» (1976) і «Сядзіба Кэндлшу» (1977), а таксама ў кінастужках «Кэрні» (1980) і «Лісы» (1980).

Пасьля навучаньня ў каледжы пры Ельскім унівэрсытэце Фостэр спрабавала перайсьці на дарослыя ролі, аднак, асаблівага посьпеху спачатку ня мела. Ухвала прыйшла толькі зь фільмам «Абвінавачаны» (1988), за якую яна атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Праз тры гады яна атрымала другую сваю прэмію «Оскар», дзякуючы ролі пэрсанажу Клэрыс Старлінг у псыхалягічным фільме жахаў «Маўчаньне ягнятаў» (1991). Фостэр дэбютавала ў якасьці рэжысэра ў тым жа годзе разам з кінастужкай «Маленкі чалавек Тэйт» і заснавала ўласную прадусарскую кампанію Egg Pictures у 1992 годзе. Першым фільмам кампаніі стаўся фільм «Нэл» (1994), у якой яна таксама згуляла галоўную ролю, атрымаўшы ейную чацьвёртую намінацыя на прэмію «Оскар». Іншымі ейнымі пасьпяховымі фільмамі ў 1990-х сталіся рамантычная драма «Сомэрсьбі» (1993), камэдыя «Мавэрык» (1994), навукова-фантастычная кінастужка «Кантакт» (1997) і драма «Ганна і кароль» (1999). У 2011 годзе Фостэр таксама зьявілася разам з Джонам Рэйлі, Кейт Ўінсьлет і Крыстафам Вальцам у камэдыі Рамана Палянскага «Разаніна», якая прысьвечана бацькам зь сярэдняй клясы, чыя сустрэча па ўрэгуляваньні інцыдэнту паміж іхнымі сынамі перарастае ў хаос. Да канца 2010-х Фостэр працягвала выступаць у ролі акторкі і рэжысэрка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ SNAC — 2010.
  2. ^ Encyclopædia Britannica
  3. ^ filmportal.de — 2005.
  4. ^ FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
  5. ^ Discogs — 2000.
  6. ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
  7. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  8. ^ GeneaStar
  9. ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
  10. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119093790 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  11. ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]