Перайсьці да зьместу

Гэлен Мірэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэлен Мірэн
па-ангельску: Helen Mirren
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1945(1945-07-26)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, кінаакторка, акторка агучваньня, тэатральная акторка, акторка, кінапрадусарка, кінарэжысэрка
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Бацька Бэйзыл Мірэн[d][4]
Маці Кіці Роджэрз[d][4]
Узнагароды
Дама-камандорка ордэна Брытанскай імпэрыі
прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю тэатральная сусьветная прэмія[d] (1995) прэмія «Тоні» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] (2015) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — драма прэмія BAFTA за найлепшую галоўную жаночую ролю[d] (2006) кубак Вольпі за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшай акторцы[d] (2007) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі за дасягненьні ў сусьветным кінэматографе[d] (2012) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (1999) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2006) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2007) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] прэмія «Драма Дэск» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] прэмія BAFTA за найлепшую галоўную жаночую ролю ў тэлевізіі[d] (1992, 1993, 1994) прэмія «Брытанія»[d] (2004) прыз Канскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1984) прыз Канскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1995) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю на тэлівізіі — мінісэрыял альбо тэлефільм[d] (1997) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю на тэлівізіі — мінісэрыял альбо тэлефільм[d] (2007) Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d] Evening Standard Theatre Award for Best Actress[d] Hasty Pudding Woman of the Year[d] (2014)
IMDb ID nm0000545
Сайт helenmirren.com (анг.)

Дама Гэ́лен Мі́рэн (па-ангельску: Helen Mirren; нарадзілася 26 ліпеня 1945 году) — ангельская акторка. Уладальніца шматлікіх узнагародаў, у тым ліку прэміяў Оскар, Залаты Глёбус, BAFTA ды іншых.

Нарадзілася ў сям’і расейскага эмігранта Васіля Міронава, выгнаньніка праз шляхетнае паходжаньне, і ангелькі з працоўнае клясы, якая паходзіла з Ўэст Гэму. Гадавалася ў мястэчку Лі-он-Сі ў графстве Эсэкс і яшчэ ў школе захапілася тэатрам, бяручы ўдзел у школьных пастаноўках. У наступным выступала на сцэне Нацыянальнага моладзевага тэатру, дзе ў тым ліку выконвала ролю Клеапатры ў спэктаклі «Антоніюс і Клеапатра» ў 1965 годзе, калі яе запрасілі далучыцца да Каралеўскай шэксьпіраўскай трупы, перш чым яна дэбютавала на сцэне Ўэст-Энду ў 1975 годзе. З таго часу Мірэн таксама мела посьпех на тэлебачаньні і кіно. Ейнай прарыўнай роляй у кіно сталася праца ў фільме «Доўгая Вялікая пятніца» (1980). А за ролю ў фільме «Кэл» (1984) яна атрымала прэмію Канскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю. Іншыя значныя кінастужкі акторкі ўлучаюць фільмы «2010» (1984), «Кухар, злодзей, ягоная жонка і ейны палюбоўнік» (1989), «Навука для місіс Тынгл» (1999), «Дзяўчаты з календару» (2003), «Каралева» (2006), «Гічкок» (2012), «Прыправы і жарсьці» (2014), «Жанчына ў золаце» (2015), «Спрытны хлус» (2019). Яна таксама брала ўдзел у здымках шэрагу баевікоў, як то «РЭД» (2010) і «РЭД 2» (2013), дзе выканала ролю зайбоцы з ангельскай выведкі МІ6. Мірэн таксама зьявілася ў фільмах франшызы «Фарсаж», як то «Фарсаж 8» (2017), «Фарсаж: Гобс і Шоў» (2019) і «Фарсаж 9» (2021). За фільмы «Вар’яцтва караля Джорджа» (1994), «Госфард-парк» (2001) і «Апошняя станцыя» (2009) акторка атрымала намінацыі на прэмію Оскар.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Helen Mirren // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Dame Helen Mirren // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]