Горы (Камянецкі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Горы (Войскі сельсавет)»)
| Горы, трансьліт. Hory | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Войскі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°26′13″ пн. ш. 23°41′02″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 11 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225069[1] |
| СААТА | 1240813036 |
| Нумарны знак | 1 |
| Горы на мапе Беларусі ± Горы | |
Го́ры[2] (па-расейску: Горы) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Горы месьцяцца за 2,5 км на поўнач ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 43 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 27 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу 9 двароў, 70 жыхароў.
- 1905: 74 жыхары.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 7 гаспадарак, 33 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 20 двароў, 97 жыхароў.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі 4 вяскоўцы.
- 1949: арганізаваны калгас «17 верасьня».
- 1950: 20 двароў, 73 жыхары.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 80 жыхароў, уваходзіла ў калгас імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 11 жыхароў
- 2005 год — 15 жыхароў, 12 двароў[3]
- 1999 год — 28 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 39
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 39.