Вікіпэдыя:Форум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Ф»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Скарачэньне:
ВП:Ф
Replacement filing cabinet.svg Архівы

  • be-tarask: Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі. Агульныя пытаньні, якія датычацца ўсіх праектаў Wikimedia Foundation, лепей абмяркоўваць на meta.wikimedia.org, паведамленьні пра праграмныя памылкі — на phabricator.wikimedia.org.

    Калі ласка, дадавайце новыя пытаньні ўверсе старонкі, адказы зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).

    Адказы і пытаньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў ці ў больш спэцыялізаваныя старонкі.

  • en: Requests for the bot flag should be made on this page. This wiki uses the standard bot policy, and allows global bots and automatic approval of certain types of bots. Other bots should apply below, and then request access from a steward if there is no objection.
Дадаць новае паведамленьне / Add new message

Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, падтрымайце кандыдатуру — Kazimier Lachnovič. --Ліцьвін (гутаркі) 14:51, 19 чэрвеня 2019 (MSK)

Лічбы ў назвах тысячагодзьдзяў[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік:Renessaince зрабіў прапанову перанесьці Катэгорыя:1 тысячагодзьдзе да н. э. пад назву з ужываньнем рымскай лічбы. Пры гэтым у нас у пагадненьнях зафіксаваны толькі варыянт для стагодзьдзяў. Я пашукаў крыніцы і знайшоў наступную: Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусі. У ім запіс гадоў і стагодзьдзяў адпавядае нашым пагадненьням, а вось назвы тысячагодзьдзяў запісваюцца наступным чынам: 5-е тысячагодзьдзе да н. э., 1-е тысячагодзьдзе і да т. п. Магчыма, нехта мае дадатковыя крыніцы, калі ж не, то прапаную дадаць у пагадненьні прыведзены фармат для запісу тысячагодзьдзяў з выкарыстаньнем арабскіх лічбаў. --Red_Winged_Duck 16:36, 17 траўня 2019 (+03)

Пакуль знайшоў вось такое:
« У роднай мове рымскія лічбы выкарыстоўваюцца абмежавана: найчасцей пры нумарацыі стагоддзя ці тысячагод-дзя, нейкай важнай падзеі або пунктаў спіса: ХХІ ст., ІІ тысячагоддзе да н.э, ІІІ Усебеларускі нацыянальны сход, V пастулат Еўкліда. »

—Віктар Іўчанкаў, «Одинънадесяте», ці Правапіс складаных лічэбнікаў

Вікіпэдыя:Беларускія асабовыя ўласныя імёны[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, прымеце ўдзел у абмеркаваньні рэкамэндацыі — Вікіпэдыя:Беларускія асабовыя ўласныя імёны. --Ліцьвін (гутаркі) 16:52, 16 траўня 2019 (MSK)

Заклікаю супольнасьць адхіліць гэтую прапанову, бо яна зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем, падрабязьней глядзіце ў абмеркаваньні. --Red_Winged_Duck 11:04, 17 траўня 2019 (+03)

Запыт на пераклад артыкулаў пра авіяцыю Азэрбайджана[рэдагаваць крыніцу]

Запыталі перакласьці en:Heydar Aliyev International Airport/ru:Международный аэропорт Гейдар Алиев і en:Azerbaijan Airlines/ru:Азербайджанские авиалинии. Я намякнуў, што не перашкодзіць пашырыць адпаведныя артыкулы пра беларускую авіяцыю. --EugeneZelenko (гутаркі) 21:55, 29 сакавіка 2019 (MSK)

Дзе ты столькі прападаў? У нас тут запарка. Жыта шмат, а жняцоў мала. :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:35, 29 сакавіка 2019 (MSK)
Тое ж датычыцца en:List of heads of state of Azerbaijan, be:Пячоры Азербайджана, en:Baku State University/ru:Бакинский государственный университет. --EugeneZelenko (гутаркі) 17:12, 27 красавіка 2019 (MSK)
А яшчэ be:Спіс палітычных партый Азербайджана.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:24, 28 красавіка 2019 (MSK)
Гэтыя просьбы дасылаліся шмат якім беларускім вікіпэдыстам у надзеі, што нехта зробіць DobryBrat (гутаркі) 11:26, 29 красавіка 2019 (MSK)

Гомель у родным склоне[рэдагаваць крыніцу]

Ці падкажа хтосьці крыніцы, на варыянты напісаньня назвы гораду Гомелю ў родным склоне? У нас часам сустракаецца напісаньне «Гомля», але нейкіх крыніц, якія б маглі пацьвердзіць такое напісаньне я не знайшоў. У БКП няма непасрэднай згадкі Гомелю, але найбольш блізкай ёсьць заўвага В да пункту 27. Адпаведна, з улікам ранейшага абмеркаваньня, прапаную прывесьці ўсе варыянты напісаньня ў назвах старонак да варыянту «Гомелю». --Red_Winged_Duck 11:46, 14 сакавіка 2019 (MSK)

Варыянт з выпаданьнем «е» напраўду сустракаецца ў крыніцах клясычным правапісам і выглядае як мясцовая форма. Але нейкіх аўтарытэтных меркаваньняў, якія б сьцьвярджалі слушнасьць менавіта такой формы асабіста я не сустракаў. Калі хтосьці мае выхад на пана Вячорку, то можна было б запытацца. Пакуль жа статыстыка на Радыё Свабода: 457 вынікаў для Гомлю супраць 9940 для Гомелю. Таму асабіста я ня супраць уніфікацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:17, 15 сакавіка 2019 (MSK)
Напрыклад кажуць «з Рубля». Можа існуе нейкая залежнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:26, 15 сакавіка 2019 (MSK)
Так могуць казаць пад уплывам грашовай адзінкі. А вось паводле таго ж нарматыўнага даведніка «е» ў родным склоне не выпадае, прычым і для падобныях назваў (Рамель, Хотамель) таксама. --Red_Winged_Duck 16:49, 15 сакавіка 2019 (MSK)
Так кажуць не пад уплывам грашовай адзінкі. Мясцовыя кажуць з Рамля, з Ольгомля, з Рубля, з Хотомля... Таксама палешукі кажуць з Гомля. --Ліцьвін (гутаркі) 20:19, 15 сакавіка 2019 (MSK)
Дарэчы, існуе «Тураўскі слоўнік» (1982—1987). Тамака сьцьвярджаецца, што мясцовыя зусім кажуць Ольгомле, Хотомле. Таму «е» выпадае і ня толькі ў родным склоне. --Ліцьвін (гутаркі) 03:09, 15 траўня 2019 (MSK)
Цікава, што на мапе «Карта РККА Беларуси и Литвы • 2 км» (1935) мы бачым вёску з назвай Хотомля. Хутчэй за ўсё ўсё адбывалася менавіта так — у мясцовых пытаюць: «вы адкуль будзеце?», а яны ў адказ: «з Хотомля». Так і запісалі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:49, 25 траўня 2019 (MSK)
А зараз паглядзім на «Атляс Расейскай імпэрыі» (1800), а менавіта на мапу Менскай губэрні. І тамака мы бачым населеныя пункты з наступнымі назвамі — Бережня, Будимля, Могілня, Огломля, Ремля, Рубля, Хотомля, Ястребля. Зноў жа адказы на пытаньне «вы адкуль будзеце». І ў наступстве толькі вёсцы Будымель не вярнулі сапраўдную назву. Пры гэтым на мапе Расейскай імпэрыі 1850 году мы ўжо бачым населеныя пункты з пераходнымі назвамі — Ольгомель, Ольпень, Ремель, Рубль, Хотомля; на мапе Расейскай імпэрыі 1917 году («мапа Стральбіцкага») — Будымля, Ольгомель, Ольпень, Ремель, Рубель, Хотомель, Ястребля. --Ліцьвін (гутаркі) 03:24, 29 траўня 2019 (MSK)
Выхад на спадара Вячорку заўжды ёсьць праз фэйсбук. Спойлер: ён схіляецца да «Гомля». -- Renessaince 18:50, 15 сакавіка 2019 (MSK)
Дзякуй, што запыталі. Калі пан Вячорка схіляецца да варыянту ў родным склоне «Гомля», то мабыць, і нам варта арыентавацца на гэты варыянт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:48, 15 сакавіка 2019 (MSK)

ВікіВясна[рэдагаваць крыніцу]

21 сакавіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе пачынаецца ВікіВясна. Ці плянуем удзельнічаць? -- Renessaince 09:31, 13 сакавіка 2019 (MSK)

Артыкулы я ствараць трохі змагу, але весьці саму Вясну - сёлета не стае часу. Тры гады я яе веў, можа хто на гэты год іншы ахвотны знойдзецца. Падстрахаваць некалькі дзён магу думаю. Самае цяжкое - стварыць шалёны (па аналёгіі з леташнімі), ды весьці штодзённый улік створаных артыкулаў. Ну і ізноў усім трэба прыдумаць сьпіс артыкулаў, якія б мы хацелі, каб пераклалі іншыя эўрапейскія вікі. Было б добра, каб мы прысутнічалі, хаця б у сьпісах той вясны - дзеля рэклямы нашай вікіпэдыі. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 10:00, 13 сакавіка 2019 (MSK)
Паводле правілаў праведзенай «Віківясны-2019» на міжнародным узроўні (m:Wikimedia_CEE_Spring_2019/Rules), «3. Мясцовыя конкурсы ладзяцца такім спосабам, каб абраць пераможцаў да 30 чэрвеня 2019 году»; «4. ... суполка ўдзельнікаў ... 2. рыхтуе набор правілаў мясцовага конкурсу і прадстаўляе іх міжнародным арганізатарам для ўхваленьня; ... 4. вызначае спосаб адбору мясцовых пераможцаў, аднак той мае быць дакладна азначаным і ўхваленым міжнародным каардынацыйным камітэтам». Тамсама: «Мясцовыя каардынатары маюць свабоду ў стварэньні мясцовых правілаў, калі тыя ажыцьцявімыя і адпавядаюць міжнародным правілам». Ці пакідаем мясцовыя правілы 2018 году? (m:Wikimedia_CEE_Spring_2018/Rules#Belarusian_classic) «Часавы пояс: UTC+3. Артыкулы маюць быць створаныя ў пэрыяд з 21 сакавіка 2018[2019] году а 12:00 і 31 траўня 2018[2019] году а 23:59. Артыкул мае зьмяшчаць крыніцу(-ы). Артыкул не мае складацца з машыннага перакладу. Артыкулы пра Беларусь не бяруць удзелу ў спаборніцтве.Тры пераможцы будуць вызначаныя: за найбольшы лік створаных артыкулаў (2 пераможцы); за дзейнае паляпшэньне існых [артыкулаў]».--Удзельнік:W 13:49, 7 чэрвеня 2019 (MSK)

Паводле Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2019/Сьпіс, 177 артыкулаў у рамках конкурсу з крыніцамі без машыннага перакладу пра краіны ЦУЭ, акром Беларусі, стварылі 9 удзельнікаў (m:Wikimedia_CEE_Spring_2019/Rules#Belarus_(classical)): Удзельнік:Renessaince — 92 (17+75 праз робат Удзельнік:Knedlik-Pod), Удзельнік:Raviaka_Ruslan — 39, Удзельнік:W — 23, Удзельнік:Bulhkin — 10, Удзельнік:Lesnas_ättling — 6, Удзельнік:Jarash — 3, Удзельнік:Ясамойла — 2, Удзельнік:Makenzis і Удзельнік:Red_Winged_Duck — па 1. Першыя 2 месцы за створаныя артыкулы — пераможныя. Таксама 5 удзельнікаў палепшылі 11 артыкулаў у рамках мясцовага конкурсу: Удзельнік:Red_Winged_Duck — 5, Удзельнік:Lesnas_ättling — 3, Удзельнік:НСНУ, Удзельнік:Jarash і Удзельнік:Pr12402 — па 1. Першае месца за палепшаныя артыкулы — пераможнае. Калі падлік памылковы, заўвагі вітаюцца.--Удзельнік:W 16:51, 7 чэрвеня 2019 (MSK)

Падлік памылковы, мякка кажучы. У адной толькі катэгорыі Вёскі Гарыйскага муніцыпалітэту ўжо 152 артыкулы, а паводле вынікаў ВікіВясны ў мяне 92 артыкулы з улікам створаных з дапамогай робата. Ня кажучы ўжо пра афіцыйныя вынікі — 231 артыкул — але там улічваліся ўсе створаныя, незалежна ад пэўнай краіны і тэматыкі. -- Renessaince 18:54, 7 чэрвеня 2019 (MSK)

Тэматычныя тыдні ў 2019 годзе[рэдагаваць крыніцу]

На вікісустрэчы 10 студзеня 2019 года была агучана прапанова зладзіць тэматычны тыдзень пра беларускія прадпрыемствы. Ужо створаная адпаведная старонка.

Іншыя прапановы на 2019 год можна вылучыць, грунтуючыся на сьпісе незавершаных тэматычных тыдняў. DobryBrat (гутаркі) 11:50, 16 студзеня 2019 (MSK)

Я б лепей дарабіў якія-небудзь з падрыхтаваных тыдняў. Найперш цікавяць тыдні беларускай літаратуры, другой сусьветнай, бліжэй да восені — 505-рочча Аршанскай бітвы. -- Renessaince 18:11, 16 студзеня 2019 (MSK)
За любыя тэматычныя тыдні, асабліва калі будзе асабіста для мяне цікавая тэма. Але, у любым выпадку прыму ўдзел, калі нічога ня будзе замінаць. --Dymitr 22:43, 16 студзеня 2019 (MSK)
Мы тыя тыдні ўжо паўгады рыхтуем. І прэмія для іх ёсьць, але ж нешта замінае распачаць... Летась і тэматычны тыдзень да 100 годзьдзя БНР супаў з Віківясной і вытрымалі. хаця я пас, таму самі.--Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:11, 13 сакавіка 2019 (MSK)

Саміт Вікімэдыі[рэдагаваць крыніцу]

29—31 сакавіка ў Бэрліне адбудзецца Саміт Вікімэдыі (раней вядомы як Канфэрэнцыя). Ня буду доўга распавядаць, бо падрабязьней можна прачытаць на старонцы ў Мэце. Каротка толькі скажу, што на беларускіх удзельнікаў зарэзэрваванае адно месца, і ёсьць кандыдат на паездку, які мае жаданьне і пляны на ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Падтрымаць ягоную кандыдатуру ці прапанаваць іншую можна на старонцы ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. -- Renessaince 00:16, 14 студзеня 2019 (MSK)

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…

FileExporter beta feature[рэдагаваць крыніцу]

Johanna Strodt (WMDE) 12:41, 14 студзеня 2019 (MSK)

No editing for 30 minutes 17 January[рэдагаваць крыніцу]

You will not be able to edit the wikis for up to 30 minutes on 17 January 07:00 UTC. This is because of a database problem that has to be fixed immediately. You can still read the wikis. Some wikis are not affected. They don't get this message. You can see which wikis are not affected on this page. Most wikis are affected. The time you can't edit might be shorter than 30 minutes. /Johan (WMF)

17:47, 16 студзеня 2019 (MSK)

Talk to us about talking[рэдагаваць крыніцу]

Trizek (WMF) 18:00, 21 лютага 2019 (MSK)

New Wikipedia Library Accounts Available Now (March 2019)[рэдагаваць крыніцу]

Hello Wikimedians!

The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to published research as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

  • Kinige — Primarily Indian-language ebooks — 10 books per month
  • Gale — Times Digital Archive collection added (covering 1785-2013)
  • JSTOR — New applications now being taken again

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Baylor University Press, Taylor & Francis, Cairn, Annual Reviews and Bloomsbury. You can request new partnerships on our Suggestions page.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 20:40, 13 сакавіка 2019 (MSK)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Ocaasi (WMF).
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

Read-only mode for up to 30 minutes on 11 April[рэдагаваць крыніцу]

13:56, 8 красавіка 2019 (MSK)

Wikimedia Foundation Medium-Term Plan feedback request[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мову

The Wikimedia Foundation has published a Medium-Term Plan proposal covering the next 3–5 years. We want your feedback! Please leave all comments and questions, in any language, on the talk page, by April 20. Дзякуй! Quiddity (WMF) (talk) 20:35, 12 красавіка 2019 (MSK)