Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Зьняцьце статусу адміністратара
Гэта інфармацыйная старонка. Яна не апісвае ніякае правіла ці рэкамэндацыю, але спрабуе патлумачыць пэўныя аспэкты складзеных у Вікіпэдыі нормаў, традыцыяў, тэрміналёгіі ці практыкі. Яна можа паказваць дасягнутыя ўзроўні кансэнсусу і згоды. |
|
Асноўны сэнс сьцісла: Ініцыяцыя супольнасьцю працэсу па зьняцьці сьцяга адміністратара. |
Супольнасьць Вікіпэдыі надае адміністратарскія правы ўдзельнікам пасьля працэдуры выбараў дзеля таго, каб абраныя адміністратары выконвалі свае абавязкі. Можа паўстаць патрэба ў пазбаўленьні адміністратара ягонага статусу (далей — дэадміністраваньне).
Тэхнічную працэдуру зьняцьця сьцягу адміністратара праводзяць сьцюарды, якія валодаюць правамі ва ўсіх праектах фундацыі «Вікімэдыя». Паводле стану на 2024 адзінай магчымасьцю супольнасьці зьняць адміністратара непасрэдна — заблякаваць яго па ўсім праекце.
Сьцяг адміністратара здымаецца ў наступных выпадках:
- добраахвотная ўласная адмова адміністратара;
- кансэнсус удзельнікаў пры неактыўнасьці адміністратара.
Здараліся выпадкі, калі дэадміністраваньне даводзілася рабіць бяз згоды адміністратара ў выпадку відавочных злоўжываньняў. У буйных разьдзелах доказам такіх злоўжываньняў займаюцца Арбітражныя камітэты. За рэдкімі выняткамі зьнятыя адміністратары могуць паўторна зьвярнуцца з запытам на атрыманьне сьцягу адміністратара.
Сьпіс колішніх адміністратараў/-ак.
Добраахвотная адмова
[рэдагаваць крыніцу]У выпадку, калі ўдзельнік добраахвотна адмовіўся ад статусу адміністратара, неабходна падаць запыт да ст’юардаў на Мэта-вікі — у назьве сэкцыі зьмешчаная інструкцыя.
Неактыўнасьць адміністратара
[рэдагаваць крыніцу]
Адміністратары, якія цягам року не рабілі рэдагаваньняў у асноўнай прасторы Вікіпэдыі, аўтаматычна страчваюць правы. За два тыдні да сканчэньня гадавога тэрміну неабходна скантактавацца з гэтым удзельнікам праз электронную пошту і папярэдзіць пра магчымасьць пазбаўленьня правоў. |
Працэдура пазбаўленьня сьцягу неактыўных адміністратараў наступная:
- За тэрмін неактыўнасьці адміністратара прымаецца тэрмін 365 поўных дзён ад апошняга рэдагаваньня.
- За два тыдні да сканчэньня гэтага тэрміну ўдзельніку неабходна адаслаць ліст з папярэджаньнем пра магчымае пазбаўленьне правоў празь неактыўнасьць, а таксама пакінуць паведамленьне на старонцы ягоных гутарак.
- Калі неактыўны адміністратар да сканчэньня вызначанага тэрміну ня выканае ніводнага рэдагаваньня ў асноўнай прасторы, неабходна падаць запыт на Мэта-вікі пра зьняцьце сьцяга адміністратара з гэтага ўдзельніка.
- Пасьля пазбаўленьня правоў неабходна паведаміць пра гэта ўдзельніку на ягонай старонцы гутарак.
- Абнавіць сьпіс дзейных адміністратараў, перанёсшы ўдзельніка ў сэкцыю для былых адміністратараў.
Рашэньне пра здыманьне сьцягу прымаецца кансэнсусам сталых удзельнікаў (пры гэтым уласнае меркаваньне можа выказаць любы ахвочы) на старонцы Пазбаўленьне статусу адміністратара.
Паўторнае наданьне статусу адміністратара магчыма згодна з агульнай працэдурай прызначэньня адміністратараў і на агульных падставах.
Неактыўны e-mail
[рэдагаваць крыніцу]Кожны адміністратар абавязаны пазначыць у наладах актыўны адрас e-mail, празь які можна кантактаваць з гэтым удзельнікам. Немагчымасьць зьвязацца з адміністратарам праз электронную пошту можа зьяўляцца падставай для вынясеньня на абмеркаваньне пытаньня аб пазбаўленьні адміністратарскіх правоў.