Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Хомелка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

zedlik 13:36, 15 кастрычніка 2009 (UTC)

Прывітаньне. Зь якой нагоды вы запамвавалі гэты файл з пашырэньнем SVG, калі ён — GIF?

PS: Не Słutsk, а Słucak, ці Słuck. З павагай, Wizardist 22:20, 30 лістапада 2009 (UTC)

Пашырэнне - магчыма, гэта памылка; Назва - глядзі тут http://en.wikipedia.org/wiki/Slutsk
Было б добра вэктарызаваць сьцяг і герб у SVG. Калі здольныя, калі ласка. :) Wizardist 09:23, 1 сьнежня 2009 (UTC)
Не, я не па гэтай частцы, магчыма, знойдзецца яшчэ ўмелец :)
Мабыць у вас ёсьць высокаякасная выява сьцягу ды гербу? Ну, зь вялікім разрозьненьнем... Wizardist 11:33, 1 сьнежня 2009 (UTC)
На жаль, няма

У нас зараз тыдзень супольнай працы. Запрашаем. --Taravyvan Adijene 11:27, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Дзякую за запрашэнне, але на жаль у сутках толькі 24 гадзіны... :) --Хомелка 11:58, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Прывітаньне. Калі ласка, ня варта наракаць на нас за непазначэньне аўтарства артыкулаў. Калі вы азнаёміцеся са стронкай гісторыі рэдагаваньняў, то вы ўбачыце, што там пазначана ня толькі старонка-першакрыніца, але і вэрсія праўкі, якую ніколі не пазначаеце ні вы, ні вашыя калегі. Заўважу, што падобным чынам адзначаныя ўсе перанесеныя зь бевікі артыкулы, прынамсі маёй рукой. З.Ы. Што да абароны аўтарскага права, за што вы, дарэчы, заблякавалі аднаго з нашых удзельнікаў, хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на паведамленьне на нашым Форуме: Вікіпэдыя:Форум#Чарговая праява непавагі чужой працы ў наркамаўцаў--Jauhienij 17:23, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Па-першае, не трэба мяшаць боб з гарохам, блок іншага ўдзельніка ў іншым раздзеле не мае аніякага дачынення да гэтай размовы, таму і размаўляць тут я пра гэта не буду, па-другое, Вашы абвінавачанні адносна асабіста мною створаных/перанесеных артыкулаў за апошні год не маюць пад сабой падставы, я стаўлю {{Пераклад}} на старонку размоў кожнага перакладзенага артыкулу, па-трэцяе, з Вашага раздзелу я пераклала калі можа дзесятак артыкулаў, не тое, што Вы - большая частка ўкладу - капіпаст. Так што не Вам заўвагі мне рабіць.--Хомелка 19:07, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Я вас не абвінавачваю, крый Божа. Толькі хацеў адзначыць, што з атрыбуцыяй у нас супярэчнасьцяў няма і вашу працу мы паважаем. Болей таго, калі б такая павага была ўласьцівая некаторым вашым калегам, супярэчнасьцяў не ўзьнікала б увогуле. Дзякуй. --Jauhienij 19:18, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Дазволю сабе зрабіць заўвагу, што пры наяўнасьці такіх закідаў сачэньне за падобнымі рэчамі ўва ўласным правапісным праекце ці прынамсі зьвяртаньне ўвагі новых удзельнікаў на іх (тым больш маючы статус адміністатара) — гэта як мінімум праявага добрага тону і выхаваньня. Асабліва пры ўмове, што на заўвагі іншага кшталту [1], [2] (відаць, больш прыярытэтныя паводле нейкай асабістай шкалы значнасьці) час чамусьці знаходзіцца. Што датычыцца павагі чужой працы, то пэўна бессэнсоўна нагадваць, колькі значна больш зьмястоўнага за памянёны артыкул (у тым ліку майго аўтарства) сьцягнулі за некалькі хвілінаў без аніякага пазначэньня крыніцы. І ня важна, хто гэта рабіў: дарослы чалавек, здаецца, мусіць разумець, што ў пэўных сытуацыях бязьдзейнасьць — гэта таксама злачынства. Тым часам «перакладны» ўнёсак пана Jauhienij пераважна складаецца з артыкулаў без крыніцаў у некалькі радкоў, якія ў сваю чаргу перакладаліся вашымі калегамі з расейскага моўнага праекту або капіяваліся з розных друкаваных выданьняў. І прыкладаў такіх — процьма. --Казімер Ляхновіч 23:44, 5 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Яшчэ раз паўтаруся: мая заўвага тычылася толькі маіх уласна напісаных артыкулаў. Я рэзка супраць вось такога масавага пераносу артыкулаў паміж нашымі раздзеламі. Нават у тэматычным тыдні не даю спасылкі на вашу інтэрвіку, каб не было спакусы. Але якім не быць пільным адміністратарам, за ўсімі не ўбачыш, і не паправіш, магу толькі ўласным узорам паказваць. А заўвага, што я выбарліва адношуся да запытаў на маёй старонцы размоў, то Вікіпедыя - праект добраахвотны, хто чым хоча, той тым і займаецца. Мяне ніхто не зможа абвінаваціць у ленасці, але ў сутках толькі 24 гадзіны.--Хомелка 12:31, 6 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Пра іншае. :-) --Taravyvan Adijene 00:04, 14 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Дзякую за папраўку :)--Хомелка 00:06, 14 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Чаму вы схавалі некаторыя месцы на старонцы Віцебск --HighAley (гутаркі) 08:50, 7 верасьня 2012 (FET)

Мы разам з Wizardistам прібіралі са спісаў тое, што не ў грамадскім набытку, бо гэтыя фота нельга было б пакінуць на Вікісховішчы--Хомелка (гутаркі) 08:53, 7 верасьня 2012 (FET)
А чым не падыйшоў будынак тэатру? --HighAley (гутаркі) 15:43, 7 верасьня 2012 (FET)
Паводле дамовы з Паўлам, прыбіралі ўсё, што пазней 1962 года (прыйшлося вызначыць пэўны крытэрый, бо "крэпка" падумаць над кожным элементам у спісе, улічыўшы магчымыя рэстаўрацыі, годы жыцця кожнага аўтара, і г. д. - проста немагчыма было зрабіць у азначаны час)--Хомелка (гутаркі) 15:48, 7 верасьня 2012 (FET)
Дакладней 1952, плюс розныя пагранічныя выпадкі і выключэньні (бо Мінкульт датаваньне праводзіць па ўласнай, часам незразумелай мэтодыцы). — Wizardist г 18:03, 7 верасьня 2012 (FET)
Ой, праўда, прашу прабачэння. Добра, што я тут памылілася, а не ў спісе :)--Хомелка (гутаркі) 19:35, 7 верасьня 2012 (FET)

Пераносіце ў сховішча зь клясычным правапісам!

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка папрасіў бы пераносячы ў вікісховішча файлы з Вікіпэдыі дадаваць таксама апісаньне клясычным правапісам, а не адным школьным. Па другое — і АБАВЯЗКОВАЕ — пазначаць крыніцу правільна — калі гэта скан кнігі з маёй калекцыі — дык прашу гэта падаваць ці шыбаваць у бібліятэку і рабіць свае сканы. Я за арыгіналы плаціў грошы і не малыя. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 20:39, 18 верасьня 2012 (FET)

Разрозьненьне файлаў у Вікісховішчы

[рэдагаваць крыніцу]

На прыкладзе Файл:Дыдаскалія.jpg можна бачыць, што ў нашай Вікі ён мае разрозьненьне 806×1244, але ў Вікісховішча перанесены з разрозьненьнем 388×599. Ёсьць нейкія абмежаваньні або гэта тэхнічны хіб? Бо мне здавалася, што чым большае разрозьненьне, тым лепей для Вікісховішча. --Red_Winged_Duck 14:14, 23 верасьня 2012 (FET)

Загрузіў большую вэрсію. — Wizardist г 14:23, 23 верасьня 2012 (FET)
Тыя ж хібы маюць яшчэ: commons:File:Гусляр вокладка.jpg, commons:File:Grynievich.jpg, commons:File:Купала Жалейка.jpg, commons:File:Храналогія 1581, Андрэй Рымша, стар. 2.jpg. --Red_Winged_Duck 14:46, 23 верасьня 2012 (FET)

«У сваіх вачах сору не бачым?»

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Штосьці я не зразумеў. Крыніца пазначана, а чаму такая рэакцыя? --Ліцьвін (гутаркі) 23:55, 6 лістапада 2012 (FET)

А гэта і не да Вас асабіста. Каму трэба, той зразумее.--Хомелка (гутаркі) 00:24, 7 лістапада 2012 (FET)
Асабіста я ня бачу ніякіх парушэньняў. --Ліцьвін (гутаркі) 09:22, 7 лістапада 2012 (FET)

Шаблён "Пераклад"

[рэдагаваць крыніцу]

Мне тут вашыя адміны сьцьвярджалі https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B7_%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC:Liashko, што ня трэба дадаваць шаблён "пераклад", калі ў гісторыі правак пазначаная крыніца. Таму ня трэба дадаваць гэты шаблён, прыпісваючы дзясятак клічнікаў. А калі й дадаяце, дык рабіце гэта правільна, а тое вы пазначылі пераклад невядома зь якой старонкі. Liashko (гутаркі) 17:26, 24 красавіка 2013 (FET)

Артикули. Україна.

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Калі ласка, зьвярніце ўвагу на гэту Nickispeaki/старонку. Дзякуй! --Nickispeaki (гутаркі) 10:29, 19 жніўня 2013 (FET)

Прывітанне, я працую ў раздзеле іншым правапісам :)--Хомелка (гутаркі) 11:05, 19 жніўня 2013 (FET)
о! ;-0 о-0 добре! Туди напишу! ;-)

Запрашаю ўхваліць заяўку на грант для правядзеньня ў чэрвені фотаспаборніцтва ў Беларусі (commons:Grants:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus_2020#Endorsements).--Удзельнік:W 7:20, 10 траўня 2020 (UTC+3)

Паважаны, W, спасылка не працуе, а так я б схадзіла ўхваліла. Дапамажыце, бо сама знайсці не магу :(--Хомелка (гутаркі) 08:15, 10 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Месяц беларускай літаратуры

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва
«Месяц беларускай літаратуры»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 15:58, 14 студзеня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:46, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)