Перайсьці да зьместу

Геранім Крышпін-Кіршэнштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн»)
Геранім Крышпін-Кіршэнштайн

Герб «Крышпін»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1622 
Памёр па 5 сьнежня 1681
Род Крышпін-Кіршэнштайны
Бацькі Крыштап Крышпін-Кіршэнштайн
Ганна з Шэметаў
Жонка Ганна з Млоцкіх
Дзеці Міхал Антоні, Марцін Міхал, Францішак Казімер, Андрэй Казімер, Ян Геранім

Геранім Крышпін-Кіршэнштайн (каля 1622 — па 5 сьнежня 1681)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кухмістар (16581663) і падскарбі вялікі літоўскі (16631676).

Трымаў Шарашоўскае староства[1].

Прадстаўнік шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштайнаў гербу ўласнага «Крышпін», сын Крыштапа, каралеўскага двараніна, і Ганны з Шэметаў.

Быў дваранінам Уладзіслава Вазы, цівуном паюрскім (з 1639) і маршалкам ковенскім (з 1656). Як гусарскі ротмістар удзельнічаў у баях з казакамі. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) камандаваў паспалітым рушаньнем Жамойці. Пад камандаю Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655. Выступаў супраць Кейданскай дамовы (1655) і быў зьняволены швэдамі. Пазьней ваяваў за вызваленьне Жамойці ад швэдаў[2].

Ажаніўся з Ганнай, дачкой аршанскага старосты Андрэя Млоцкага. У шлюбе меў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казімера, Андрэя Казімера і Яна Гераніма.

  1. ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 156.
  2. ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.