Вялікія Негнавічы
| Вялікія Негнавічы, трансьліт. Vialikija Niehnavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Лошніцкі |
| Першыя згадкі | 1524 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 180 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°13′29″ пн. ш. 28°45′18″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 182 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222122[1] |
| Нумарны знак | 5 |
| Вялікія Негнавічы на мапе Беларусі ± Вялікія Негнавічы | |
Вялі́кія Не́гнавічы[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на правым беразе ракі Мужанка, за 6 км на поўдзень ад Лошніцы. Вялікія Негнавічы ўваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1524 году ў архіўных дакумэнтах упамінаецца вёска Негнавічы ў складзе Барысаўскага староства. У 1670 годзе ў вёсцы Старыя Негнавічы — 12 «дымоў». У пачатку 19 стагодзьдзя паводле афіцыйных дакумэнтаў — адна вёска — Старыя Негнавічы, але ўжо ў сярэдзіне 19 ст. — Вялікія і Малыя Негнавічы. У 1883 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, пераўтвораная потым у земскую. У 1885 годзе — 71 двор, 420 жыхароў, школа граматы, царква на могілках, у Лошніцкім ваяводзтве.
З 20 жніўня 1924 году да 17 жніўня 1963 году цэнтар Вяліканегнавіцкага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 182 жыхары
- 2008 год — 178 жыхароў, 80 двароў[3]
- 1999 год — 218 жыхароў
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1929 годзе ў вёсцы была адкрыта васьмігадовая школа, якую рабілі зь лесу, што рос побач. Дырэктарам школы быў Ніварка Мікалай Раманавіч. З 1938 году — Дзьмітрыеў Мікалай Архіпавіч. У 90-я гады школа была зачыненая.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды мястэчка
- Рэшткі былой васьмігодкі
- Шлях, які праходзіць празь вёску
- Крыж, які знаходзіцца на могільніку. Лічыцца, што раней тут была царква
- Помнік партызанам, загінулым у часы барацьбы супраць акупантаў у 1944 годзе
- Помнік партызанам, якія загінулі ў 1943 годзе ад рук нямецкіх захопнікаў
- Былы будынак (кляса) Негнавіцкай школы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Большие Негновичи — Белпошта (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 74
- ↑ Вялікія Негнавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 91