Навасёлкі (Лошніцкі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навасёлкі
трансьліт. Navasiolki
Першыя згадкі: 18 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Лошніцкі
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва: 699 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222122
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′13.2″ пн. ш. 28°46′2.0″ у. д. / 54.320333° пн. ш. 28.767222° у. д. / 54.320333; 28.767222Каардынаты: 54°19′13.2″ пн. ш. 28°46′2.0″ у. д. / 54.320333° пн. ш. 28.767222° у. д. / 54.320333; 28.767222
Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Навасёлкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 3 км на поўнач ад Лошніцы. Навасёлкі ўваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з 18 стагодзьдзя. У 1757 г. сяло, 35 дымоў, у складзе маёнтку Ратуцічы, уладаньне Барысаўскай каталіцкай плябаніі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1800 г. 35 двароў, 326 жыхароў, драўляная праваслаўная капліца, вадзяны млын. У 1897 г. 90 двароў, 562 жыхары, капліца, піцейны дом, у Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. 1 кастрычніка 1908 адчыненая земская школа. У 1917 г. 112 двароў, 720 жыхароў. Працавалі 2 млыны і лесапільня (ад 1907 г.) Ад лютага да лістапада 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад 1 студзеня 1919 у складзе БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад жніўня 1920 г. у складзе БССР. Земская школа была пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой ў 1922 г. вучыліся 150 дзяцей. З 20 жніўня 1924 г. — цэнтар сельсавету Барысаўскага раёну. Ад 20 лютага 1938 у Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г., 142 двары, 736 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны наваселец», які ў лютым 1932 г. аб’ядноўваў 76 гаспадарак, працавалі паравы млын, лесапільны завод, сукнавальня, кузьня. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У вёсцы разьмяшчаўся нямецкі гарнізон. Ад канца 1941 г. тут дзейнічала антыфашыстоўская падпольная група. Падчас вайны нямецкімі вайскоўцамі забітыя 6 жыхароў вёскі, 35 вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Вызваленая 29 чэрвеня 1944 г. На вясковых могілках пахаваныя 11 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях за вызваленьне Барысаўшчыны. Таксама тут пахаваныя 2 чырвонаармейцы, якія загінулі ў 1919 г. У 1960 г. 273 жыхары. У цэнтры вёскі ў 1966 г. узьведзены абеліск у памяць пра 248 землякоў, якія аддалі жыцьцё ў барацьбе супраць фашызму. У 1988 г. 220 гаспадарак, 613 жыхароў[2].

Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Навасёлкаўскага ў Лошніцкі сельсавет[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 699 жыхароў
  • 2008 год — 668 жыхароў, 234 двары[2]
  • 1999 год — 690 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Функцыянуюць: сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт, аддзяленьне сувязі, крамы тавараў паўсядзённага попыту, маецца сельская бібліятэка.

На тэрыторыі аграгарадку разьмешчаны СПК «Вялікія Навасёлкі», які ўваходзіць у лік 60 базавых гаспадарак аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 21 км на паўночны ўсход ад Барысава, 8 км ад чыг. ст. Прыяміна на лініі Менск — Ворша, 92 км ад Менску. Празь вёску цячэ р. Лошыца (прыток р. Мужанка), на якой утвораны вадаём. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Менск — Ворша[2].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Мікалая

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. І. Хацкевіч, беларускі і савецкі дзяржаўны дзяяч, нарком унутраных справаў, затым нарком фінансаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 80
  2. ^ а б в Навасёлкі. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 162
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навасёлкі(недаступная спасылка) на сайце Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту