Малыя Негнавічы
Малыя Негнавічы | |
трансьліт. Malyja Niehnavičy | |
Першыя згадкі: | 2-я палова 17 стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Лошніцкі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 103 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222126 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′53.00″ пн. ш. 28°46′25.00″ у. д. / 54.2313889° пн. ш. 28.7736111° у. д.Каардынаты: 54°13′53.00″ пн. ш. 28°46′25.00″ у. д. / 54.2313889° пн. ш. 28.7736111° у. д. |
± Малыя Негнавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Малы́я Не́гнавічы[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на левым беразе ракі Мужанка, за 6 км на поўдзень ад Лошніцы. Малыя Негнавічы ўваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з 2-й паловы 17 стагодзьдзя, калі вёска Негнавічы падзялілася на Старыя Негнавічы і Новыя Негнавічы. У 1670 годзе ў в. Новыя Негнавічы 4 дымы, у 1800 г. 21 двор, 215 жыхароў, уладаньне князя М. Радзівіла. У пачатку 19 стагодзьдзя вёскі Старыя Негнавічы і Новыя Негнавічы значыліся ў афіцыйных дакумэнтах як адна вёска Неганвічы, але ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя яна падзялілася на Вялікія Негнавічы і Малыя Негнавічы. У 1870 г. у складзе Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 годзе існавала школа граматы, капліца, хлебазапасная крама. Ад лютага да сьнежню 1918 на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у складзе Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. — у складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай пачала дзейнічаць працоўная школа першай ступені, у 1920 г. 93 вучні, у найманым памяшканьні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці рашаючы», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 41 гаспадарку. Працавала кузьня. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Падчас вайны загінулі 8 вайскоўцаў, 20 вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. На вясковых могілках пахаваныя тры савецкія танкісты, якія загінулі ў жорсткіх баях у ліпені 1941 году. Ад 1963 году ў складзе Лошніцага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1870 год — 145 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 592 жыхары, 90 двароў
- 1917 год — 731 жыхар, 109 двароў
- 1926 год — 697 жыхароў, 131 двор (перапіс)
- 1960 год — 663 жыхары
- 1988 год — 297 жыхароў, 139 гаспадарак[2]
- 1999 год — 154 жыхары
- 2008 год — 106 жыхароў, 63 двары[2]
- 2010 год — 103 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Ворша. Ёсьць крама[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 75
- ^ а б в г Малыя Негнавічы. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С.153