Навасады 1
| Навасады 1, трансьліт. Navasady 1 | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Лошніцкі |
| Першыя згадкі | 1885 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 180 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°14′59″ пн. ш. 28°42′14″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 9 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222122 |
| СААТА | 6208845081 |
| Нумарны знак | 5 |
| Навасады 1 на мапе Беларусі ± Навасады 1 | |
Наваса́ды 1[2] — пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Навасады 1 уваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету. 16 км на ўсход ад Барысава, 2 км да чыгуначнай станцыі Навасады на лініі Менск — Ворша, 87 км ад Менску[3]. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Ворша.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1885 годзе засьценак, у Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе 4 двары, 28 жыхароў. У 1917 г. 7 двароў, 52 жыхары. Зь лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, зь лютага — у ССР Літвы і Беларусі, з 31 ліпеня 1920 году ў БССР. З 20 жніўня 1924 году ў Лошніцкім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году Менскай акруг, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году 13 двароў, 55 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну зь 1 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[3]. Падчас вайны трое вяскоўцаў загінулі на фронце, чацьвёра зьніклі бязь вестак[4]. У 1960 годзе 81 жыхар. У 1988 годзе 12 гаспадарак, 33 жыхары. Пляніроўка ў 2 кароткія шыротныя вуліцы, зьвязаныя паміж сабой дарогай. Забудавана аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Зьвесткі перапісу 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 75
- 1 2 3 Навасады [вёска ў Лошніцкім с/с] // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 161
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 603. — ISBN 985-11-0077-3