Перайсьці да зьместу

Гарадніца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Гарадніца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Малаеды
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 24 км²
Нахіл воднай паверхні 3 ‰

Гарадні́ца, Гарадзе́я, Гарадзе́йка — рака ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 24 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.

Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Малаеды, цячэ ў межах Капыльскай грады, упадае ў Вушу на паўночны ўсход ад вёскі Ёськавічы. На працягу 9,1 км мае каналізаванае рэчышча (ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Малаеды да вусьця), у сярэдняй плыні прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў. У выніку мэліярацыі вусьцевая частка ракі атрымала новае рэчышча. У вярхоўі сажалка (плошча 0,16 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 122
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 122