Перайсьці да зьместу

Вольдзікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольдзікі
лац. Voldziki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 23 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 2313632
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′35″ пн. ш. 26°2′48″ у. д. / 53.94306° пн. ш. 26.04667° у. д. / 53.94306; 26.04667Каардынаты: 53°56′35″ пн. ш. 26°2′48″ у. д. / 53.94306° пн. ш. 26.04667° у. д. / 53.94306; 26.04667
Вольдзікі на мапе Беларусі ±
Вольдзікі
Вольдзікі
Вольдзікі
Вольдзікі
Вольдзікі
Вольдзікі

Вольдзікі — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Вальціка або Вальдзіка (Waltiko, Waldiko) — імя германскага паходжаньня[2][3].

У другой палове XVII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе ўладаваньне Р. Даўгялы, 4 дымы. Належала да Івейскай парафіі.

У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, належала да маёнтку Лаздуны Мілеўскіх. У 1861 годзе ў вёсцы 40 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. У 1909 годзе 180 жыхароў, 423 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гадох у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 32 двары, 188 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (45 двароў, 239 жыхароў) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1950 годзе савецкія ўлады стварылі ў вёсцы калгас імя Пушкіна. 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне, з 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 годзе 203 жыхары, у 1986 годзе 46 двароў, 125 жыхароў. Працавалі бібліятэка, крама, лазьня. У 1999 годзе 34 двары, 80 жыхароў.

  1. ^ Колькасьць насельніцтва РБ у 2009 годзе
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 463.