Дэвергі
Дэвергі лац. Devierhi | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231339 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′52″ пн. ш. 26°3′13″ у. д. / 53.96444° пн. ш. 26.05361° у. д.Каардынаты: 53°57′52″ пн. ш. 26°3′13″ у. д. / 53.96444° пн. ш. 26.05361° у. д. |
± Дэвергі |
Дэвергі — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска і засьценак у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, адносіліся да Бакштаўскага сельскага таварыства, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. у вёсцы 109 рэвіскіх душ, у засьценку 4 рэвіскія душы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 38 двароў, 293 жыхары, у засьценку Новыя Дэвергі 11 жыхароў.
У 1905 г. у вёсцы 343 жыхары, 382 дзесяціны зямлі, у засьценку 15 жыхароў, 28 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы ўжо 58 двароў, 391 жыхар, у засьценку 4 двары, 12 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 40 двароў, 189 жыхароў, у засьцепку Новыя Дэвергі 3 двары, 9 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (55 двароў, 292 жыхары) і засьценак (8 двароў, 17 жыхароў) у Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Уваходзіла ў калгас імя М. С. Хрушчова. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г. 127 жыхароў, у 1986 г. 27 двароў, 69 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Іскра». Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 18 двароў, 44 жыхары.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца сьв. Алены (1993), на поўнач ад вёсцы, на каталіцкіх могілках[2]