Гудзяняты (Івейскі раён)
Гудзяняты лац. Hudzianiaty / Gudzianiaty | |
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231339 |
СААТА: | 4229804056 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′11″ пн. ш. 26°2′27″ у. д. / 53.96972° пн. ш. 26.04083° у. д.Каардынаты: 53°58′11″ пн. ш. 26°2′27″ у. д. / 53.96972° пн. ш. 26.04083° у. д. |
± Гудзяняты |
Гудзяня́ты — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гудзін або Годзен (Gudin, Godenus) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XVII стагодзьдзя маёнтак Гудзяняты ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў падстолію наваградзкаму Парэмбскаму (Палемскаму), затым яго ўдаве.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Лаздуны, уласнасьць Мілеўскіх. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 40 двароў, 365 жыхароў, жыдоўскі малітоўны дом. У 1905 г. 336 жыхароў, 536 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 346 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 55 двароў, 252 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (88 двароў, 304 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавалі пачатковая школа, крама. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. 3 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 г. 209 жыхароў, у 1986 г. 44 двары, 120 жыхароў. У 1999 г. 29 двароў, 59 жыхароў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Колькасьць насельніцтва РБ у 2009 годзе
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 660—661.