Пацавічы (Бакштаўскі сельсавет)
Пацавічы | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 135 (1999) |
Колькасьць двароў: | 66 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231362 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′31.8″ пн. ш. 26°12′25.1″ у. д. / 53.958833° пн. ш. 26.206972° у. д.Каардынаты: 53°57′31.8″ пн. ш. 26°12′25.1″ у. д. / 53.958833° пн. ш. 26.206972° у. д. |
Пацавічы на мапе Беларусі Пацавічы |
Пацавічы — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. 106 рэвіскіх душ. Адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. Паводле перапісу 1897 г., 48 двароў, 302 жыхары, 371 дзесяціна зямлі. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу па р. Бярэзіна. У 1909 г. 85 двароў, 437 жыхароў.
У 1921—1939 гг. калёнія ў Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
Працавалі пачатковая школа, крама. 3 1951 г. у калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г. 324 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 66 двароў, 135 жыхароў.
- 1986 — 86 двароў, 203 жыхары.