Перайсьці да зьместу

Грабава (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грабава
лац. Hrabava
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Бакштаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°58′29,70″ пн. ш. 26°09′30,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 24 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231362
СААТА 4229804051
Нумарны знак 4
Грабава на мапе Беларусі ±
Грабава
Грабава
Грабава
Грабава
Грабава
Грабава

Грабава — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 43 двары, 331 жыхар. У 1905 г. 305 жыхароў, 293 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 53 двары, 374 жыхары. Вёска моцна пацярпела ў час Першай сусьветнай вайны і ў 1919-1920 гг.

У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 42 двары (32 пабудовы часова прыстасаваны пад жыльлё), 172 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (57 двароў, 281 жыхар) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. Працавала крама. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». Пазьней вёска ўвайшла ў калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 207 жыхароў, у 1986 г. 46 двароў, 102 жыхары. Працаваў клюб, бібліятэка, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 28 двароў, 51 жыхар.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]