Бакунова 1
Бакунова 1-е | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 29 (1999) |
Колькасьць двароў: | 10 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231362 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′19.9″ пн. ш. 26°11′44.2″ у. д. / 53.955528° пн. ш. 26.195611° у. д.Каардынаты: 53°57′19.9″ пн. ш. 26°11′44.2″ у. д. / 53.955528° пн. ш. 26.195611° у. д. |
Бакунова 1-е на мапе Беларусі Бакунова 1-е |
Бакунова 1-е — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX стагодзьдзя засьценак ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Дзяржаўная ўласнасьць, адносіўся да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 5 двароў, 38 жыхароў; частка жыхароў займалася сплавам лесу па р. Бярэзіна. У 1909 г. 5 двароў, 45 жыхароў.
У 1921—1939 гг. вёска ў Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў.
3 1951 г. вёска ў складзе калгасу «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г. 46 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 10 двароў, 29 жыхароў.
- 1986 — 12 двароў, 39 жыхары.