Расолішкі (Гарадзенская вобласьць)
| Расолішкі лац. Rasoliški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Бакштаўскі |
| Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°59′09″ пн. ш. 26°18′22″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 18 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 2313632 |
| Нумарны знак | 4 |
| Расолішкі на мапе Беларусі ± Расолішкі | |
Расо́лішкі[2] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне 19 стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 26 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, у Бакштаўскім сельскім таварыстве. Паводле перапісу 1897 году 11 двароў, 116 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. 3 1900 году дзейнічала школа.
У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводства Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 году вёска (30 двароў) у Забераскім, з 16 ліпеня 1954 году Бакштаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. 3 1951 году ў калгасе «Сьцяг Саветаў». У 1970 годзе 109 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя У. І. Ульянава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 18 жыхароў[1]
- 1999 год — 21 двор, 94 жыхары
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2 чэрвеня 1863 году каля вёскі адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Зыгмунта Мінейкі і маскоўскім войскам.
- На могілках помнік дэпутату Вярхоўнага Савета СССР Чэрнік М. Н. і яе сыну, расстраляных немцамі ў ліпені 1941 г., а таксама камандзіру партызанскага атраду Альшанскаму[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://web.archive.org/web/20191002065531/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасьць насельніцтва РБ
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 221
- ↑ Бакштаўская СШ(недаступная спасылка)