Перайсьці да зьместу

Заберазь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заберазь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 314 (1999)
Колькасьць двароў: 165
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231362
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′19.1″ пн. ш. 26°11′27.1″ у. д. / 53.938639° пн. ш. 26.190861° у. д. / 53.938639; 26.190861Каардынаты: 53°56′19.1″ пн. ш. 26°11′27.1″ у. д. / 53.938639° пн. ш. 26.190861° у. д. / 53.938639; 26.190861
Заберазь на мапе Беларусі
Заберазь
Заберазь
Заберазь

Заберазь — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XVII—XVIII стст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

3 1795 г. у складзе Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX ст. у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. 330 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 157 двароў, 1221 жыхар, дзейнічалі царква, жаночая царкоўна-прыходзкая школа, карчма. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу па рэках Бярэзіна і Іслач. У 1905 г. 1102 жыхары, 1022 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 205 двароў, 1491 жыхар.

У 1-ю сусьветную вайну вёска знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Часткова была спаленая.

3 1921 г. вёска (39 жылых дамоў, 93 гаспадарчыя пабудовы былі часова прыстасаваны пад жыльлё, 689 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (242 двары, 1200 жыхароў), цэнтар Забераскага сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічалі пачатковая школа, крама.

Зь ліпеня 1943 г. да ліпеня 1944 г. у вёсцы базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б. У 1979 г. на доме, дзе ён знаходзіўся, устаноўлена мэмарыяльная дошка.

У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Бальшавік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Бакштаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 840 жыхароў, у 1986 г. 217 двароў, 495 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава. Працавала бібліятэка, крама.

  • 1999 — 165 двароў, 314 жыхароў.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • На доме дзе базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б у 1979 годзе ўсталявана мэмарыяльная шыльда.