Ягадзень
Ягадзень | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 50 (1999) |
Колькасьць двароў: | 27 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231362 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′34.8″ пн. ш. 26°13′01.8″ у. д. / 53.926333° пн. ш. 26.217167° у. д.Каардынаты: 53°55′34.8″ пн. ш. 26°13′01.8″ у. д. / 53.926333° пн. ш. 26.217167° у. д. |
Ягадзень на мапе Беларусі Ягадзень |
Ягадзень — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Ёска знаходзіцца паміж рэкамі Іслач і Заходняя Беразіна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст вёска ў Ашмянскага павету Віленскай губэрні, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 38 рэвіскіх душ. У 1897 г. 17 двароў, 161 жыхар. У 1905 г. 142 жыхары, 203 дзесяціны ны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 25 двароў, 132 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (40 двароў, 201 жыхар), у Забераскам сельсавеце, а з 16 ліпеня 1954 г. у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 20 студзеня 1960 г. ў Івейскім раёне.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Зара». У 1970 г. 171 жыхар. Пасьля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 27 двароў, 50 жыхароў.
- 1986 — 47 двароў, 112 жыхароў.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На доме, дзе базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б, у 1979 годзе ўсталявана мэмарыяльная шыльда.