Верасьніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Верасьніца
трансьліт. Vieraśnіca
Верасьніца. Буслы.jpg
Першыя згадкі: 1471[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Верасьніцкі
Вышыня: 131 м н. у. м.
Насельніцтва: 1074 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247984
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′13″ пн. ш. 27°38′19″ у. д. / 52.08694° пн. ш. 27.63861° у. д. / 52.08694; 27.63861Каардынаты: 52°5′13″ пн. ш. 27°38′19″ у. д. / 52.08694° пн. ш. 27.63861° у. д. / 52.08694; 27.63861
Верасьніца на мапе Беларусі ±
Верасьніца
Верасьніца
Верасьніца
Верасьніца
Верасьніца
Верасьніца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Верасьні́ца[3] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе ЖыткавічыСтолін (Р88), за 4 км на захад ад Турава, за 8 км на ўсход ад Малешава. Цэнтар Верасьніцкага сельсавету, цэнтральная вёска гаспадаркі СПК «Верасьніца». Насельніцтва вёскі паводле перапісу 2009 году складала 1071 чалавек. Пераважна вёска забудаваная аднапавярховымі хатамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1471 году. Вёска згадваецца ў Тураўскім эвангельлі. У запісе гаворыцца, што 2 траўня 1508 году «при дръжаве… короля… Жикгимоньта, — я кнзь Костентин Ивановичъ Острозкый пан виленский, гетьмань… короля Жикгимоньта, староста луцкый и брасловскый и веницкый, маршалок волынской земли, и з женой моею княгинею Татьяною, и з сыном нашим Ильею, надали есмо в Турове и записали у Евангелии ко цркви… к Преображению… надали есмо сад с пасекою, и поле с сеножатьми, и с езери и зъ жамежъками, на сюй стороне на передсельи села Вересницкого, на сюи стороне Воронине от замку…»

У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстарасты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[4]

З 1917 году ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Верасьніцкага сельсавету Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай (з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году), з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[5].

З 2008 году вёска афіцыйна зьяўляецца аграгарадком.

Мікравёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школа

Традыцыйная вёска дзеліцца на 7 мікравёсак:

  • Вішанькі́ — паўднёвая частка вёскі (вул. Вішнеўская);
  • Гостраў — паўночна-заходняя частка вёскі;
  • Дру́жба — паўднёва-заходняя, самая новая частка вёскі;
  • Казе́лец — вакол возера Казелец;
  • Малы́я Гу́мны — паміж Вішанькамі і Казельцам;
  • Мар’я́нка — усходняя частка вёскі;
  • Сяло — цэнтральная частка вёскі.

Тую частку вёскі, што знаходзіцца за аўтадарогай-дамбай Р88 бліжэй да Прыпяці, насельніцтва традыцыйна называе Балоньнем.

Гостраў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маецца сярэдняя школа зь беларускай мовай навучаньня, стадыён.

Дружба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маецца харчовая крама, прыватная крама, паліклініка, лазьня, невялікі амфітэатар. Пераважна гэтая частка вёскі забудаваная двухпавярховымі дамамі.

Такая назва за гэтай часткай вёскі замацавалася пасьля таго, як тут была пабудаваная НПС «Сяброўства» (НПС «Дружба»). НПС «Сяброўства» займаецца перапампоўкай нафты па нафтаправодзе «Сяброўства» (ЯмалЭўропа).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Дружба належыць да гораду Турава.

Мар’янка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая частка вёскі названая ў гонар бабы Мар’яны, якая першай пабудавала хату ў гэтым месцы. Працяглы час яна была асобнай вёскай з афіцыйнай назвай Марыямпаль. У наступстве апошняя зьлілася зь Верасьніцай.

Сяло[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маецца харчовая крама, прыватная крама, клюб, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом адміністрацыі СПК «Верасьніца», аддзяленьне сувязі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 212 жыхароў, 40 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 666 жыхароў, 102 двары; 1994 год — 1246 жыхароў, 548 двароў; 1999 год — 1302 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1263 жыхары, 540 двароў; 2006 год — 1200 жыхароў; 2009 год — 1071 жыхар[6]; 2018 год — 1074 жыхары, 469 жылых і 66 нежылых двароў[2]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Верасьніцы маюцца наступныя спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:

  • вясковы стадыён
  • плавальны басэйн (у школе)
  • іншыя залі й пляцоўкі (школьныя спартыўныя залі й г. д.)

Ёсьць футбольная каманда.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, былая лазьня

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква. Перабудаваная вясковая лазьня.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы: Беларуская, Вішнеўская, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камсамольская, Колцавая, Ленінская, Лугавая, Набярэжная, Новая, Палявая, Партызанская, Піянэрская, Працоўная, Сяргея Санца, Савецкая, Садовая, Сонечная, Сялянская, Чырвонаармейская, Школьная

Завулкі: Ленінскі, Набярэжны, Новы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
  2. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Верасьніцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году(рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
  4. ^ Генадзь Сагановіч, «Невядомая вайна: 1654—1667»
  5. ^ Вересницкий сельский Совет депутатов и исполнительный комитет(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перапіс 2009 году

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Верасьніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў