Запясочча
| Запясочча, трансьліт. Zapiasočča | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жыткавіцкі |
| Сельсавет | Верасьніцкі |
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 129 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°04′37″ пн. ш. 27°42′26″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 744 чал. (2018)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2353 |
| Паштовы індэкс | 247983 |
| СААТА | 3216808021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Запясочча на мапе Беларусі ± Запясочча | |
Запясо́чча[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ранейшая назва — Заяцельле-Запясочча.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Да 17 ліпеня 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну. З 1931 году да 16 ліпеня 1954 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Запясоцкага сельсавету Тураўскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Гомельскай вобласьці[4].
Да Другой сусьветнай вайны ў Запясоччы налічвалася каля 300 двароў, пражывала 1200 чалавек. У першыя дні свайго гаспадараньня ў раёне захопнікі, разьюшаныя ўпартасьцю мясцовых жыхароў у абароне Турава, у жніўні 1941 году спалілі вёску — больш за 250 хат, расстралялі семдзясят чалавек. Запясочча занесена ў жалобны сьпіс загінуўшых вёсак у Хатыні.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 708 жыхароў, 145 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1071 жыхар, 214 двароў[a]; 1941 год — 1200 жыхароў, 300 двароў; 1994 год — 946 жыхароў, 380 двароў; 1999 год — 917 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 826 жыхароў, 343 двары[5]; 2009 год — 750 жыхароў[6] (перапіс); 2018 год — 744 жыхары, 303 жылых і 70 нежылых двароў[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы: Дэпутацкая, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камуністычная, Касманаўтаў, Кастрычніцкая, Лугавая, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Першамайская, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Тураўская, Чырвонаармейская, Школьная.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У Заяцельлі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Сацыяльна-дэмаграфічная карта Верасьніцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- ↑ Запесочский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Вересницкий сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 495
- ↑ https://web.archive.org/web/20201011232352/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 495—496