Перайсьці да зьместу

Казелец (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Казелец
КраінаБеларусь
Плошчакаля 0,05 км²
Максымальная глыбінякаля 2 м
Сярэдняя глыбінякаля 1 м
Найбольшая даўжынякаля 1 км
Найбольшая шырынякаля 0,1 км
Вышыня над узроўнем мора129
Каардынаты52°04′57,50″ пн. ш. 27°38′23,70″ з. д.HGЯO
Казелец на мапе Беларусі
Казелец
Казелец
Казелец

Казе́лец (мясцовае вымаўленьне — Казе́ляц) — возера ў басэйне ракі Прыпяці. Вакол возера разьмешчаная вёска Верасьніца.

Звычайна Казельцам называюць прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расьце атрутны казялец[1][2].

У возеры водзяцца карась, плоткі, уюны.

Возера моцна забруджанае ў сувязі з актыўнай дзейнасьцю чалавека — празьмернае выкарыстаньне вады для арашэньня прысядзібных участкаў; на берагах возера будуюцца адрыны, адыходы зь якіх прама зьліваюцца ў возера.

  1. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 808 с. ISBN 985-08-0668-0 С. 325
  2. Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. Т. 4: К / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 327 с. С. 70