Ад рукапісу захавалася ўсяго 10 аркушаў. Яны былі знойдзеныя ў Тураве ў 1865 годзе ў скрыні з-пад вугалю ўдзельнікамі арганізаванай Віленскай навучальнай акругайархеаграфічнай экспэдыцыі — М. І. Сакаловым, звышштатным настаўнікам Віленская навучальнай акругі, и У. І. Гразновым, настаўнікам маляваньня Віленскай гімназіі[2]. Рукапіс трапіў у Віленскую публічную бібліятэку, дзе быў дасьледаваны і выдадзены. У 1868 годзе было выдадзенае храмалітаграфічнае выданьне Эвангельля, а ў 1869 годзе ў Вільні выйшла дасьледаваньне тэксту Тураўскага Эвангельля, падрыхтаванае Пятром Гільтэбрантам — «Тураўскае Эвангельле XI ст.: 1. Кароткія зьвесткі аб Тураўскім эвангельлі; 2. Старажытны тэкст з сучасным насупроць і з адзнакамі па Астраміраву Эвангельлі». У 1876 годзе Ізмаіл Сразьнеўскі выдаў яго ў Санкт-Пецярбургу.
Рукапіс напісаны ўставам на пэргамэнце каштанавым чарнілам. Выкарыстаныя аркушы памерам каля 22,2 см ў даўжыню і 17,8 см у шырыню, разьлінаваныя на 17-18 радкоў. У фрагмэнтах, якія захаваліся, маюцца адзінаццаць ініцыялаў зь літарамі «О», «Р» і «В», які размалёваныя сінім, зялёным і чырвоным колерамі[3]. На двух аркушах захаваліся два ўкладныя запісы пачатку XVI ст. (1508 і 1513 гадоў) на зямлі тураўскай Праабражэнскай царквы, датаваныя ёй князем Канстантын Астроскім[4]. Указаныя ўклады былі пацьверджаныя ў 1731 і ў 1790 гадох, аб чым на палях таксама былі зробленыя запісы.